Былы палітвязень, паліттэхнолаг Віталь Шкляраў ужо вярнуўся ў ЗША, цяпер ён у Вашынгтоне.
З нашых крыніц вядома, што 26 кастрычніка Шклярава забралі супрацоўнікі пасольства ЗША з цэнтральнага будынка Следчага камітэта, куды палітвязень прыйшоў пісаць хадайніцтва аб выездзе за мяжу для лячэння і ўз'яднання з сям'ёй.
Супрацоўнікі пасольства адвезлі Шклярава ў Кіеў, а ўжо адтуль транспартным самалётам ён дабраўся да Вашынгтона. Цяпер знаходзіцца ў кардыялагічным аддзяленні бальніцы, нібыта адчувае сябе нармальна, а шпіталізацыя неабходная, каб мінімізаваць наступствы каранавіруса, які ён перанёс у зняволенні.
Віталь Шкляраў — ураджэнец Беларусі, але грамадзянін ЗША. Аб яго вызваленні ішла размова падчас тэлефоннага званка дзяржасакратара Пампеа Аляксандру Лукашэнку. У зняволенні Шкляраў знаходзіўся ад канца ліпеня. Быў адным з удзельнікаў сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з палітвязнямі ў СІЗА КДБ.
Каментары