Грамадства

Пінскага журналіста асудзілі на 10 сутак арышту за акцыю, якую ён асвятляў

Пінскага журналіста Андрэя Якімуша 22 верасня асудзілі на 10 сутак арышту за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 13 верасня, якую ён асвятляў, паведамляе БАЖ.

Заўтра ў Пінску будуць судзіць яшчэ аднаго журналіста Віктара Ярашука.

16 верасня ў Мінску на 11 сутак адміністрацыйнага арышту асудзілі фотакарэспандэнтаў Аляксандра Васюковіча і Уладзя Грыдзіна, якіх затрымалі ўвечары 13 верасня ў мінскім бары «1067» і абвінавацілі ў нібыта ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, якую журналісты асвятлялі.

15 верасня ў Мінску на 15 сутак арышту асудзілі спартовага журналіста Сяргея Шчурко.

15 верасня ў Гомлі на 10 сутак арышту асудзілі журналістку Марыну Драбышэўскую, а 17 верасня — на 15 сутак арышту яе калегу журналіста Яўгена Меркіса, абодвух судзілі за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

6 верасня ў Пінску асудзілі на 10 сутак журналіста сайта «Медыя-Палессе» Яўгена Мікалаевіча. З 1 па 4 верасня па трое сутак за кратамі правялі Марыя Эляшэвіч, Надзея Калініна, Мікіта Недаверкаў і Сяргей Шчогалеў.

Каментары

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным17

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель12

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына26

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

Прэм'ер Галоўчанка расказаў пра сваю любімую страву з бульбы5

У Грузіі пратэсты ідуць чацвёрты дзень. Апазіцыя патрабуе эфіру на ТБ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным17

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →