Галоўны рэдактар «Говорит Москва» Раман Бабаян, які браў сёння інтэрв'ю ў Лукашэнкі, наступным чынам пераказаў словы беларускага кіраўніка пра 26 год кіравання і магчымы сыход.
«Лукашэнка (блізка да тэксту): «Я так проста не сыду. Я чвэрць стагоддзя ўладкоўваў Беларусь. Проста так усё гэта не кіну. Да таго ж, калі я пайду, маіх прыхільнікаў будуць рэзаць!» — напісаў у тэлеграме Бабаян.
Таксама, па словах Бабаяна, Лукашэнка сказаў: «Мы гатовыя правесці рэформу Канстытуцыі, пасля гэтага не выключаю датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў».
Каментары