Грамадства66

«Усё, што мы рабілі, абсалютна законна і вельмі патрэбна»: Алексіевіч прыйшла на допыт у СК ФОТА 

Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч прыбыла на допыт па крымінальнай справе ў Следчы камітэт. Алексіевіч выклікалі ў СК як члена прэзідыума Каардынацыйнай рады.

Людзі на вуліцы Фрунзэ каля Следчага камітэта віталі Святлану Алексіевіч авацыяй. Яе суправаджае ўвесь прэзідыум Каардынацыйнай рады. Яна падзякавала людзям за падтрымку.

«Я не баюся, — сказала яна. — Я адчуваю, што ўсё, што мы рабілі, гэта абсалютна законна. Больш за тое, гэта вельмі патрэбна. У нас на вачах творыцца нацыя. Кожны з нас ганарыцца беларускім народам. Калі мы бачым тысячныя рухі людзей, іх твары. Беларусы сталі народам, пра які даведаўся ўвесь свет. Ніводная вітрына не разбітая. Людзі так дастойна, так мірна сябе вядуць. А тое, што мы бачылі ў першыя тры дні, калі з людзей рабілі мяса, гэта ўжо мінулае стагоддзе. Мы розныя, але ў нас Беларусь — адна краіна. Нам у ёй жыць, разам жыць».

«Нам трэба быць разам, не саступаць. І кроў не павінна праліцца. Мы павінны перамагчы духам, сілай сваіх перакананняў», — кажа Алексіевіч.

Нобелеўская лаўрэатка кажа, што спадзяецца, што крыві не пральецца, і выказала спадзеў, што Беларусі дапаможа свет, у тым ліку Расія.

«Цяпер Лукашэнка гаворыць толькі з Пуціным. Трэба, каб ён пачаў гаварыць з народам. Для гэтага нам трэба будзе дапамога свету і, можа быць, нават Расіі, Пуціна, калі мы зможам яе прыцягнуць».

Допыт працягваўся 15-20 хвілін. У 14:45 пісьменніца выйшла з СК. На большасць пытанняў у СК яна адказаць адмовілася, скарыстаўшыся магчымасцю не сведчыць супраць сябе.

Што я мушу там адказваць, сказала яна журналістам. Гэтыя пытанні ў Мінску гучаць на кожным вуглу. «Я сказала, што мы не вядзем ніякай палітычнай гульні».

Таксама Святлана Алексіевіч сказала, што хацела б пакланіцца загінулым і тым, хто атрымаў калецтвы.

Прысутныя віталі яе воклічам: «Дзякуй»

Каментары6

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў3

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус купіў дзіцячы садок, у які сам хадзіў 30 гадоў таму

Трагедыі на пешаходных пераходах: чаму кіроўцы збіваюць людзей? Інструктар называе памылкі6

Муж Сіманьян прапагандыст Тыгран Кеасаян дагэтуль у коме5

Продажы шампанскага ў свеце падаюць. Прычына — змена звычак і палітычная нестабільнасць5

«Нам казалі: не трэба палявання на вядзьмарак. І некранутым застаўся сапраўдны монстр»3

Вучоныя: больш увагі маці аддае дачцэ. Бацька таксама1

Назіраць за выбарамі ў Беларусь прыедзе швейцарац, якога на радзіме судзілі за фальсіфікацыю выбараў5

Лісы ныраюць у снег з галавой, каб злавіць здабычу. Чаму яны не траўмуюцца?1

Памятаеце 65-гадовую палітзняволеную, якая за кратамі зламала шыйку сцягна? Яна на свабодзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў3

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →