Улада22

Лукашэнка на мітынгу ў Гродне: Мне казалі, тут нешта не тое. Я ўбачыў, што гродзенская зямля — гэта наша зямля

Аляксандр Лукашэнка выступіў на мітынгу ў сваю падтрымку, які сёння адбываецца ў Гродне. Вытрымкі з прамовы прыводзіць «Радыё Свабода».

«Ніводзін правакатар не можа трапіць на нашу тэрыторыю. Мы яшчэ не перамаглі. Каранавірус, другая хваля ідзе па Еўропе. Вы хочаце, каб ён дайшоў сюды?»

«Шмат гадоў таму, старэйшыя добра памятаюць, сваю перадвыбарчую кампанію я пачынаў з гэтага цудоўнага рэгіёна, горада. Маімі галоўнымі супернікамі былі палякі і католікі. Яны паставілі перада мной пяць пытанняў, я іх вырашыў цягам года. Я ўдзячны, што вы прагаласавалі за мяне, чалавека з Усходу. Дзякуй, што ўсе гэтыя гады вы мяне падтрымлівалі. І другое мае пачуццё, мне казалі, у Гродне нешта не тое, не можа быць. Я ўбачыў, што гродзенская зямля — гэта наша зямля.

Сёння знайшліся людзі, якія пхаюць нас у прорву нянавісці. У горадзе, дзе ладзіцца фестываль, які збірае розныя народы і нацыянальнасці, я быў шчаслівы гэтаму, сёння нас пхаюць у прорву гэтага разбору. Не. Перашкаджаюць. Адкрыта ўмешваюцца на тэрыторыю нашай дзяржавы».

Аляксандр Лукашэнка таксама паведаміў гараджанам, што прызначыў міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка кіраваць Гродзенскім аблвыканкамам: «Новы губернатар зробіць усё, каб людзі на Гродзеншчыне не хварэлі».

«Вы сёння спынілі «Гроднажылбуд», вы спынілі будоўлю. Мы абыдземся сёння без «Гроднажылбуду», у нас дастаткова будаўнікоў у Беларусі, — сказаў Лукашэнка. — Навошта сваімі рукамі сёння ламаць тое, што мы стваралі дзесяцігоддзямі? Мы мусім спакойна жыць і развівацца. Я прашу мэра і губернатара, калі нехта не хоча працаваць — не прымушайце. Павесілі замок на браму… І разбярыцеся з тымі… Тут ёсць прыватныя прадпрыемствы, якія падштурхоўваюць людзей да страйку… У нас ёсць усе тэлефонныя размовы. «Лавіць мянтоў»… Гэта вашы людзі. Калі яны недзе ў нечым памыліліся, даруйце ім».

Каментары2

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →