Дэпутат Варанецкі: Выбары павінны быць сумленныя, без гвалту да палітычных апанентаў і іх прыхільнікаў
Дыпламат, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі выказаўся ў каментары для «Нашай Нівы» аб палітычным крызісе ў Беларусі.
«Як i любы грамадзянiн, якому неабыякавы лёс сваёй краiны i народа, сыходжу з таго, што выбары павінны быць сумленнымі, справядлівымі, свабоднымі i выключаць мову варожасці, нянавісць, гвалт да палітычных апанентаў і іх прыхільнікаў.
Перадусім таму, што толькі сапраўдныя выбары дазваляюць кансалідаваць уладу і грамадства.
А для нас, для лёсу нашай краiны гэта як нiколi надзвычай важна!
Адзінай крыніцай улады ў краіне з'яўляецца беларускі народ. І таму толькі яму вырашаць, якім быць нашаму беларускаму Дому, па якіх законах жыць у ім i якiя адносіны выбудоўваць са сваімі суседзямі.
Мы, беларусы, — моцны, мудры i добразычлiвы народ, якi заўсёды з гонарам і годнасцю выходзiў з любых выпрабаванняў, што выпадалі на нашу долю. Так было i так павiнна быць. Давайце сыходзіць з гэтага».
Каментары