МУС пра затрыманне Ціханоўскага: заведзена крымінальная справа
Прэс-служба МУС пракаментавала ў сваім тэлеграм-канале ўчорашняе затрыманне ў Гродне кіраўніка ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Сяргея Ціханоўскага і яго паплечнікаў.
«29 мая ў Гродне на плошчы Савецкай былі затрыманыя асобы, у тым ліку раней судзімыя, што неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці, якія ўжылі гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі Ленінскага РАУС з мэтай перашкодзіць іх законнай дзейнасці. Сярод затрыманых гомельскі блогер Сяргей Ціханоўскі. Дваім міліцыянтам нанесеныя цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці, яны шпіталізаваныя», — гаворыцца ў заяве.
Следчымі распачата крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.
Каментары