Грамадства22

Канфлікт у батутным цэнтры: адміністратарка не зразумела слова «шкарпэткі» і нагаварыла абы-што пра беларускую мову

Канфлікт праз беларускую мову разгарэўся ў мінскім батутным цэнтры HeroPark.

У пятніцу мінчук Сяргей Кедышка пайшоў туды, каб набыць сыну спецыяльныя шкарпэткі для заняткаў на батуце.

Ілюстрацыйны здымак. Фота heropark.bу.

«У грамадскіх месцах я выкарыстоўваю беларускую мову. Сказаў, што мне патрэбны дзіцячыя шкарпэткі 22-га памеру, і паказаў на тыя, што ляжалі пад шклом. Там бывае блытаніна ў памерах, таму хацеў удакладніць, ці гэтыя мне браць. Адміністратарка ўсміхаецца і кажа: «Перайдзіце, калі ласка, на рускую мову». Пытаюся: «А што вам незразумела ў маім пытанні?» У адказ чую, што яна не абавязана размаўляць са мной па-беларуску, бо ў нас дзве дзяржаўныя мовы».

У выніку спрэчка перайшла на павышаныя тоны і зацягнулася на паўтары гадзіны. Сяргей праз нейкі час перайшоў на рускую мову.

«Дзяўчына сказала, што яна грамадзянка Расеі, жыве ў нас паўтара года. Адбудзе тут яшчэ чатыры гады і з’ездзе, — апісвае ён тую гутарку. —

Казала: беларуская мова выдуманая і нікому не патрэбная».

Сяргей пакінуў скаргу ў кнізе заўваг і прапаноў.

Сяргей Кедышка, фота «Укантакце»

А сёння ранкам дастаў купленыя шкарпэткі і ўбачыў, што ўзяў замалы памер. Давялося ісці па новыя. Іншая супрацоўніца батутнага цэнтра спакойна памяняла шкарпэткі на іншыя. Учорашняя адміністратарка таксама была на месцы. Канфлікт разгарэўся наноў.

«Адміністратарка казала мне сыходзіць, бо я нібыта палохаю дзяцей у батутным цэнтры, пагражала выклікаць міліцыю. Я выклікаў яе сам — вымушаны быў абараняць сябе, я ж не неадэкватны нейкі. Дзяўчына пачала фанабэрыцца, што будзе скардзіцца ў консульства Расіі, бо я раздуваю палітычны канфлікт»,

— дзеліцца Сяргей.

Заяву ў міліцыю ён напісаў.

«Наша Ніва» звязалася з той самай адміністратаркай. Аксана Беждугова апісвае канфлікт зусім інакш і сцвярджае, што не зневажала пакупніка і беларускую мову. 

Аксана Беждугова, фота «Укантакце»

«Я сустрэла наведніка, як патрэбна па рэгламенце, з усмешкай, спытала, чым магу дапамагчы. Наведнік указаў на шкарпэткі і нешта мне сказаў на беларускай мове. Я з’яўляюся грамадзянкай Расіі і, на жаль, не ведаю беларускай. Магу нешта зразумець, але не ўсё. І яго просьбу не зразумела. Я выбачылася і ветліва папрасіла паўтарыць просьбу на рускай мове. На што ён працягнуў размаўляць са мной па-беларуску і пачаў усё выводзіць на канфлікт».

Адміністратарка кажа, што мужчына давёў яе да істэрыкі, прыйшлося прымаць заспакаяльны сродак.

«У мой бок ад яго ляцелі абразы, што я непісьменная, неадукаваная і што, калі я пражываю на тэрыторыі Беларусі, абавязана вывучыць беларускую мову. У нас прыватная ўстанова, мне неабавязкова абслугоўваць на беларускай мове. І няма ўмовы ведаць яе пры прыёме на працу».

Пятнічны дыялог дзяўчына прыводзіць так:

«Я казала, што на тэрыторыі СССР усе размаўлялі па-руску, і праблем не ўзнікала. У наведніка спытала: вы ведаеце гісторыю ўтварэння беларускай мовы? З намёкам на тое, што беларуская і руская вельмі падобныя і, магчыма, беларуская была ўтвораная з рускай. Я ні ў якім разе не хацела абразіць беларускую мову».

На другі дзень, заўважае адміністратарка, яны памянялі Сяргею шкарпэткі, хоць па законе не абавязаны гэта рабіць.

«Ён спытаў: што мы вырашылі па ўчорашняй сітуацыі? Я тактоўна адказала, што скарга будзе разгледжана, я змагу ў панядзелак даць адказ на яе ў пісьмовай форме. Усё зноў вылілася ў канфлікт. Я сказала: калі вы не спыніце зараз гэты цырк, буду вымушана выклікаць міліцыю. Прычыну свайго абурэння ён не назваў, і якога вырашэнне праблемы хоча, таксама не сказаў. 

Гэты мужчына сёння прынёс Канстытуцыю — я так разумею, што ён да гэтай сустрэчы рыхтаваўся. Калі чалавек прыходзіць проста абмяняць шкарпэткі ў краме, навошта ён яе бярэ з сабой?»

У Беларусь дзяўчына прыехала на вучобу, пасля збіраецца вярнуцца на радзіму.

Цікава, што месяц таму Аксана Беждугова ўжо паўдзельнічала ў абмеркаванні беларускай мовы. У інстаграме нехта з сяброў спытаў у дзяўчыны, ці вывучыла яна яе. «Не, не падабаецца мне гэта мова», — прызналася Аксана. І атрымала лайк ад акаўнта батутнага цэнтра Hero.

Каментары2

  • Снид
    10.02.2023
    Я думаю, мужик очень неправильно себя повёл, по бабски. Ну не знает дивчина беларуского слова, что ты с ней сделаешь-то? Взял бы да перевёл на российскую, устроил бы минутку познаний, а так взял и высосал какой-то дурацкий конфликт из пальца...
  • Максим
    14.02.2023
    Снид, а вы не заметили, что у русских это стало уже традицией - пренебрежение местными языком и культурой.Могут десятки лет жить в той же Прибалтике и не знать местного языка.И требовать, чтобы окружающие говорили на "великом и могучем".Не знаю насколько он "велик", но "могуч" это точно.Особенно матерщина.))А не изучают местные языки, культуру из-за невежества и лени.Плюс имперское мышление - не пристало патрициям учить язык плебеев.И мужик повёл себя совершенно правильно.Если мы не будем уважать себя сами, то никто нас не будет уважать.

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску29

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнтка Грузіі абвясціла парламент нелегітымным і адмаўляецца ісці ў адстаўку13

Беларус Арцём запусціў у Польшчы збор на дапамогу сабе. Многія паверылі, а ён аказаўся махляром3

У мінскіх гандлёвых цэнтрах і кавярнях цяпер не будуць уключаць сусветныя навагоднія хіты. Затое даюць зарабіць праўладным артыстам13

Падчас пратэстаў у Грузіі затрымалі беларуса1

Урадавыя войскі Сірыі разам з расіянамі пакінулі стратэгічна важныя авіябазы3

Чаму атлусценне вяртаецца? Аказваецца, тлушчавыя клеткі маюць «памяць»1

Сірыйскія ўлады заявілі пра вывад войскаў з Алепа

Трэніруецеся, каб пахудзець? Гэта рэдка спрацоўвае — навукоўцы1

Олаф Шольц заклікаў свайго галоўнага апанента «не гуляць у рускую рулетку»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску29

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Галоўнае
Усе навіны →