Эканоміка55

Эксперт: Сур’ёзнай альтэрнатывай можа быць толькі пастаўка нафты трубаправодным шляхам

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас уручэння прэмій «За духоўнае адраджэнне» закрануў пытанне куплі расійскай нафты.

У прыватнасці, Лукашэнка зазначыў: «У двух словах, чаму з прэзідэнтам Расіі не дамовіліся па нафце. Таму што Расіі хоча, каб мы купілі ў яе нафту па цэнах вышэй за сусветную. Хто пра такое чуў?! Таму я і адмовіўся ад такой нафты. І проста заявіў, калі не будзе паставак па сусветнай цане з Расіі нафты,

мы знойдзем гэтую нафту ў іншым месцы. Што мы і робім. І знайшлі», — адзначыў ён.

Дык дзе ж Лукашэнка ўсё ж знайшоў нафту? Пра гэта мы спыталі ў эксперта па пытаннях энерганосьбітаў, аглядальніцу інтэрнэт-сайта «Белрынак» Таццяну Манёнак.

«Знайсці нафту не складана. Сусветны рынак мае вельмі шырокую прапанову. Пытанне ж, па якой цане, у якім аб’ёме? Вы ж разумееце, што пасля падзей у Іране цэны на нафту ўскочылі да 68 даляраў за бараль.

Я хачу нагадаць, што летась Украіна імпартавала танкер нафты з ЗША. На той момант гэта была самая танная прапанова на рынку. Але потым каціроўкі істотна змяніліся. Беларусі для поўнай загрузкі нафтаперапрацоўчых заводаў патрэбныя зусім іншыя аб’ёмы, чым некалькі танкераў нафты.

Сур’ёзнай альтэрнатывай можа быць толькі пастаўка нафты праз трубу. А дзе яе ўзяць? Праз Украіну? Але ўкраінскія эксперты кажуць, што для гэтага патрэбныя загрузка 4—5 мільёнаў тонаў нафты на год.

Не ведаю, ці былі канкрэтныя прапановы з польскімі аператарамі, магчыма, для іх гэта будзе больш прымальна, як рэверсныя пастаўкі. Але гэта не трубныя пастаўкі, а праз балтыйскія парты. Гэтыя пытанні так хутка не вырашаюцца.

Пакуль гаварыць усур’ёз пра альтэрнатыву расійскай нафце не выпадае. Нядаўна заяўлялі, што нават з улікам падаткавага манеўру, цана нафты для Беларусі складала б 83% ад агульнай сусветнай цаны.

Калі ёсць нейкія асабістыя дамовы Лукашэнкі з нейкай краінай, то можа быць. Але малаверагодна, што для Беларусі будуць рабіцца нейкія зніжкі, тым больш на доўгатэрміновай аснове. Я лічу, што такія заявы пакуль не маюць пад сабой цвёрдага грунту.

Танкеры могуць быць адкуль заўгодна, хоць з Амерыкі, трэба глядзець сусветны рынак, і найлепшыя цэны».

Каментары5

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?47

Грамадстваабмяркоўвайце!47

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчыну, якая вучылася ў Варшаўскім універсітэце і доўгі час жыла ў Польшчы, арыштавалі за дапамогу палітвязням4

Ва Украіне зафіксавалі моцнае забруджанне ракі, якая цячэ з Расіі1

Пасля страты самалёта F-16 Зяленскі звольніў камандуючага Паветранымі сіламі4

Са дна Сожа ў Гомелі паднялі вялікі рагаты чэрап. Кажуць, што гэта старажытны бізон2

У Кобрынскім раёне на рабочага абрынуліся бетонныя пліты

Польшча збіраецца пастрожыць умовы выдачы дазволаў на працу іншаземцаў1

Рускамірнага актывіста Арцёма Агафонава выпусцілі на волю

Навукоўцы з Акадэміі навук заклікалі беларусаў ісці проста да іх, калі недзе вывудзяць адну рыбіну6

У Варшаве прадаюць мікракватэру з агульнай плошчай 10 «квадратаў». Кошт уражвае7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?47

Грамадстваабмяркоўвайце!47

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?

Галоўнае
Усе навіны →