Зяленскі здзівіўся, што Белы дом апублікаваў усю стэнаграму яго гутаркі з Трампам
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі меркаваў, што Белы дом апублікуе толькі словы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з іх тэлефоннай размовы.
Зяленскі лічыць, што часам такія званкі не павінны публікавацца. «Таму што часам, вы ведаеце, ёсць геапалітыка, ёсць нейкія планы, але я не баюся зусім», — патлумачыў ён. Паводле яго слоў, Украіна не павінна ўцягвацца ў выбары іншай краіны.
«Я не супраць. Мы ж з вамі чыталі, што яны хочуць апублікаваць. Я проста думаў, што яны апублікуюць сваю частку», — сказаў Уладзімір Зяленскі
Украінскі лідар прызнаўся, што не ведае, ці неабходная была пісьмовая згода Кіева на публікацыю такой размовы.
Пры гэтым, Трамп заяўляў, што не стаў бы публікаваць стэнаграму, калі б ва Украіне былі супраць гэтага.
«Ён [украінскі чыноўнік] сказаў, што гэта быў нявінны званок, і «вы можаце яго публікаваць, калі хочаце»», — удакладніў прэзідэнт ЗША.
Каментары