Сімвалам беларускіх піянераў стала рысь, бо дзяўчынка з Гомеля захацела праславіць родны горад ФОТЫ
У Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі з’явіўся свой плюшавы сімвал — рысяня Вогнік. А прыдумала яго 14-гадовая школьніца з Гомеля Віка Жалязнякова.
«Настаўніца англійскай мовы расказала, што праводзіцца такі конкурс. Я з дзяцінства малявала добра, але ніколі адмыслова гэтаму не вучылася. Мне адразу прыйшла думка, што трэба рабіць сімвалам рысь. Гэта сімвал майго горада, а мне хацелася, каб пра нашу гомельскую рысь даведалася ўся Беларусь. Імя Вогнік таксама прыдумала я. Калі вы бачылі значык БРПА, то ведаеце, што там тры язычкі полымя, а гэтае рысяня быццам запальвае яго», — расказвае Віка.
На пытанне, ці з’яўляецца сама Вікторыя сябрам арганізацыі, дзяўчынка адказала:
«На жаль, ужо не. Мне ўжо 15 гадоў, я ўжо падала дакументы ў БРСМ».
Дарэчы, Вогнікаў шылі ў Жлобіне. Іх пашылі 101 штуку, і яны ўжо разышліся па раённых арганізацыях.
Каментары