Улада77

Праўладны дэпутат не галасаваў за новы закон аб адтэрміноўцы. Ён растлумачыў чаму

Ігар Камароўскі — дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член так званай «Партыі працы і справядлівасці».

Па інфармацыі тэлеграм-канала «Пятая калонка», Камароўскі быў сярод тых некалькіх дэпутатаў, якія не падтрымалі новаўвядзенні ў закон аб адтэрміноўках ад службы ў войску. Закон прынялі 28 чэрвеня: цяпер адтэрміноўка даецца толькі адзін раз.

«Наша Ніва» звязалася з Камароўскім, каб удакладніць, ці сапраўды ён не падтрымаў законапраект.

Ігар Камароўскі. Фота — «Мінскі кур'ер»

«У галасаванні я ўстрымаўся: гэта ж ані «за», ані «супраць», вы ж разумееце.

Я не супраць закона, я супраць механізмаў, якімі ён будзе рэалізаваны, — паведаміў Ігар Камароўскі. —

Гэты закон тычыцца кожнага грамадзяніна. Абсалютна кожнага, не толькі прызыўніка, бо ў кожнага ёсць мама, бабуля, а часам ужо нават і жонка.

А закон жа публічна не абмяркоўваўся. Пачынаць трэба з гэтага: з грамадскага абмеркавання. А яго не было. Таму ў гэтым ёсць нейкая аднабокасць, на маю думку».

На думку Камароўскага, мяняць трэба ў першую чаргу падыход да самога закона.

«Закон не мусіць толькі запалохваць, забараняць і пагражаць. Закон мусіць прыцягваць, павышаць прэстыж нашага войска, каб туды сапраўды хацелі ісці. Каб мы не разглядалі пытанні ўхілення ад службы», — растлумачыў Камароўскі.

На яго думку, павысіць прэстыж войска можа залік службы ў страхавы стаж, напрыклад.

«У СМІ было шмат вельмі правільных прапаноў. Напрыклад, аб абавязковым дзяржаўным страхаванні жыцця і здароўя салдат тэрміновай службы. Каб працоўнае месца фактычна заставалася замацаваным за тым, каго прызываюць. А сёння гэта далёка не паўсюль і не ўсе гэта забяспечваюць, давайце казаць шчыра, — сказаў дэпутат. — Гэта толькі некалькі варыянтаў. З законапраектам трэба было працаваць больш дэтальна і падрабязна, а яго прынялі даволі аператыўна.

Пераход на кантрактную службу быў бы ідэальным варыянтам.

Але вы ж ведаеце пазіцыю Мінабароны, чаму мы супраць пераходу? Я так разумею, праблема ў бюджэтных выдатках, гэта па-першае. І, па-другое, пастаянна спасылаюцца на нейкую міжнародную практыку. Нібыта ёсць нейкія негатыўныя моманты ў арганізацыі службы і выконвання задач кантрактнікамі».

Сам Камароўскі ў войску не служыў.

«Калі я вучыўся, то ў мяне была вайсковая кафедра. Але я да гэтага стаўлюся спакойна. Давялося б служыць — адслужыў бы. Антаганізму да войска я не адчуваю аніякага, гэта не нейкае там прынцыповае пытанне.

Проста хацелася б, каб і ў гэтым законапраекце мы мыслілі іншымі катэгорыямі, а не тымі састарэлымі і архаічнымі», — сказаў Камароўскі.

Каментары7

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна11

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне49

Пашкоджанні кабеляў працягваюцца. На гэты раз адзін з іх абарваны паміж Эстоніяй і Фінляндыяй4

Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі6

Навошта Лукашэнку «прэзідэнцкі баль» — такая дэманстратыўная і крыху архаічная, сэксісцкая па форме традыцыя?24

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

Па квіткі на яго спектаклі гадзінамі стаяць у чэргах. Інтэрв'ю з новым рэжысёрам Тэатра лялек

Экс-футбаліст Сяргей Алейнікаў знайшоў працу ў Балгарыі

Ізаляванае племя ў бразільскіх трапічных лясах знялі схаванай камерай9

Жонка Башара Асада знаходзіцца ў крытычным стане з-за лейкозу. Лекары ацэньваюць яе шанцы як 50/50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна11

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →