Грамадства1414

Тром фанатам мінскага «Тарпеда» прысудзілі гіганцкія турэмныя тэрміны за бойку

Два дзясяткі фанатаў выйшлі да стадыёна «Тарпеда» ў Мінску з беларускамоўнай расцяжкай «Дзевяць гадоў за тое, што фанат. Патап. Вова. Звон».

Гэткім чынам фанаты «Тарпеда» вырашылі працягнуць увагу грамадскасці да прысудаў, якія нядаўна былі вынесеныя іх паплечнікам.

Гісторыя бярэ пачатак летам 2017-га. Група фанатаў «чорна-белых» вярталася з Івацэвічаў, дзе праходзіў кубкавы матч іх каманды. «Тарпеда» перамагло ў той гульні з буйным лікам 6:0 і прайшло ў наступны раўнд.

Сутычка адбылася на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна на адной з заправак. Таварышы затрыманых кажуць, што ніякіх істотных траўмаў нанесена не было. «Было парванае адзенне, а таксама крыху пабіты аўтамабіль. Уся шкода была кампенсаваная», — расказвае адзін з фанатаў.

У хуткім часе сілавікі ідэнтыфікавалі і затрымалі фанатаў. Ужо амаль паўтара года яны знаходзяцца ў зняволенні. «Вы ж ведаеце, як працуе ГУБАЗіК. Ужо і тыя пацярпелыя ніякіх прэтэнзій не мелі, але на іх націснулі, каб далі паказанні», — кажа іншы прыхільнік «Тарпеда».

Пра затрыманых расказваюць, што гэта звычайныя хлопцы з мінскага раёна Аўтазавод. «У аднаго ёсць сям’я, дзіця. Іншы працаваў у банку, яшчэ адзін — аўтаслесар», — кажуць нашы суразмоўцы.

Спачатку справу разглядаў Стаўбцоўскі раённы суд, але пасля скаргаў яна была накіраваная ў Мінск. У выніку хлопцы былі асуджаныя па артыкуле 339 ч. 3 «Хуліганства з прымяненнем зброі для прычынення цялесных пашкоджанняў», яшчэ дваіх асудзілі па артыкуле 218 ч. 3 «Наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя арганізаванай групай».

Першы прысуд быў шакуючы для ўсіх — адзін затрыманы атрымаў 9 гадоў зняволення, а яшчэ двое па 8,5 года. Зрэшты, на паўторным судзе аднаму з абвінавачаных удалося «скінуць» тры гады. У выніку фанаты атрымалі 9, 8,5 і 5,5 гадоў.

8 лютага будзе разгледжаная яшчэ адна скарга фанатаў. Калі суддзя яе не задаволіць, то фанаты адправяцца ў калонію.

Раней да 2 гадоў 4 месяцаў зняволення за распальванне варажнечы і распаўсюд парнаграфіі быў прысуджаны адзін з лідараў фанацкага руха мінскага «Дынама» Віталь «Пума». Гэта прывяло да таго, што фанаты «Дынама» сталі байкатаваць гульні каманды, іх сектар пустуе на стадыёне ўжо два гады.

Фанаты «Тарпеда» не збіраюцца далучацца да байкоту: «Гэта ні да чаго не прывядзе. Міліцыя толькі задаволеная будзе, што ніхто не ходзіць на сектар».

У 2017 годзе да вялізных тэрмінаў за бойку з «тарпедаўцамі» таксама былі асуджаныя фанаты МТЗ-РІПА («Партызан»). Сярод іх быў і Ілля Валавік, ён атрымаў 10 гадоў зняволення за бойку.

Можна канстатаваць, што прысуды для фанатаў звычайна больш жорсткія, чым для грамадзян, якія трапляюць па тых жа артыкулах на лаву падсудных, але не належаць да субкультуры ультрас.

Каментары14

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Усе навіны →
Усе навіны

Вядучы БТ расказаў, як яго не хацелі пускаць у Парыж на Алімпіяду. Але ён перамог1

Палітвязням, у якіх заканчваюцца тэрміны, прапанавалі напісаць прашэнні аб памілаванні1

На праклёны дачкі Ірыны Фарыён забойца ніяк не рэагаваў, а заявіў: «Час пакажа»3

У Расіі затрымалі яшчэ аднаго намесніка міністра абароны3

Стала вядома імя і загулы расійскага «шэф-кухара», які быў насамрэч агентам3

Гродзенцы сталі ў велізарную чаргу, каб перарэгістраваць аўто. ГУБАЗіК будзе разбірацца, хто «нагнятае сітуацыю»7

«Свабоду Вользе Карач!» Нямецкія пацыфісты з ЛГБТ-сцягамі правялі акцыю каля консульства Беларусі ў Мюнхене ФОТАФАКТ5

У Азербайджане арыштавалі стрыечнага брата коміка Ідрака Мірзалізадэ. Былога выкладчыка БДУ падазраюць у дзяржздрадзе

Трансгендарная дачка Ілана Маска адказала на яго гучныя заявы14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Галоўнае
Усе навіны →