Здарэнні1414

«Каб воўк прыйшоў у вёску і напаў на сабаку — гэта нонсэнс». Слонімская чупакабра можа аказацца здзічэлым сабакам

Канец лета і пачатак восені беларускія медыя наперабой трубілі аб тым, што ў вёсцы Дзераўная Слонімскага раёна завёўся няўлоўны драпежнік, які тэрарызуе падворкі мясцовых жыхароў. Людзі з вельмі багатым уяўленнем адразу назвалі яго чупакабрай — прыдуманай істотай, якая сілкуецца крывёй, а журналісты некаторых медыя безапеляцыйна заявілі, што ў нападзе на хатніх жывёл вінаваты воўк.

Нядаўна драпежніка падстрэлілі. Журналіст «Зялёнага партала» з'ездзіў у Слонім, каб разабрацца, што ў гэтай гісторыі праўда, а што — міф. 

Ці то воўк, ці то не воўк

Уся гісторыя з нападам пачалася ў пачатку жніўня ў Слонімскім раёне. Там было зафіксавана адразу восем выпадкаў нападу на сабак і катоў. Тэлеканалу АНТ вяскоўка Ала Міхнавец расказала, што яе сабака на ланцугу атрымаў траўму галавы і шыі.

Другі мясцовы жыхар Валерый Гульнік заявіў, што ад яго сабакі Пушкі засталіся толькі лапы і галава. З'явіліся звесткі, што былі разарваныя цяляты з мясцовай фермы, аднак ці ўзаемазвязаны гэтыя выпадкі, высветліць не ўдалося.

Затое леснікі адразу высунулі тэорыю, што ва ўсім вінаватая ваўчыца.«Воўк летам гадуе сваіх шчанюкоў, калі ў лесе недахоп харчавання, ён прыходзіць у вёску, можа лавіць курэй, сабак і любую сельскую жыўнасць», — пракаментаваў сітуацыю старшыня Дзераўноўскага паляўнічага калектыву Мікалай Балтрушка. Ужо ў верасні газета «СБ. Беларусь сёння» пісала, што колькасць ахвяр вырасла да 20, і сярод іх былі выключна сабакі і каты. Скаціна са спісу знікла. Прастора палявання на звера таксама пашырылася: да Дзераўной дадаліся вёскі Загрыцькава, Харашэвічы, Дуброўшчына, Львоўшчына і Савічы. І ў тэксце з'явілася поўная ўпэўненасць, што ва ўсім вінаваты шэры драпежнік.

«Цяпер ужо стапрацэнтна вядома, што на Слонімшчыне арудуе воўк, а не таямнічая чупакабра», — паведаміла выданне Адміністрацыі прэзідэнта.

Старшыня Слонімскага райсавета Алег Таргонскі вырашыў паскорыць злоў звера, абвясціўшы за яго галаву ўзнагароду ў 500 рублёў. І вось у ноч з 26 на 27 верасня егер Станіслаў Койпыш забіў чацверанога драпежніка. Але пытанне: якога?

Станіслаў Койпыш

«Гэта, напэўна, мяшанец сабакі і ваўка»

Калі мы прыехалі ў Слонім, тушка звера нас чакала ў хляве на тэрыторыі гарадской ветэрынарнай станцыі. Там жа праходзіў збор аналізаў і матэрыялаў для правядзення генетычнай экспертызы, здольнай вызначыць, кім жа быў падстрэлены звер.

Візуальна распіяраная чупакабра нагадвала буйнога здзічэлага сабаку, прыкладна паўметровага росту, з двухколернай афарбоўкай поўсці — чорная спіна і бакі, светлыя жывот і лапы.

Пра тое, што гэта быў воўк, намякалі вялікія верхнія іклы і буйныя лапы. У драпежніка аказаліся сцёртыя ніжнія зубы, а яго ўзрост спецыялісты ацанілі ў 7—8 гадоў. Мясцовыя сышліся ў меркаванні, што гэта мяшанец аўчаркі і ваўка.

Станіслаў Койпыш, які высачыў і забіў звера, распавёў, што ўпаляваў яго з дапамогай цеплавізара і паляўнічай стрэльбы, засеўшы ноччу ў яму, якая знаходзілася недалёка ад шляху, па якім хадзіў драпежнік з лесу ў вёску.

«Чатыры дні таму (у пачатку мінулага тыдня — заўв. Рэд.) ён прыйшоў за двума маленькімі сабачкамі. Пажылым людзям цяжка ўтрымліваць вялікіх сабак, яны бяруць драбнейшых. Аднаго задраў, а другога не атрымалася — ён уцёк у хлеў. Дык вось ікламі дзверы рваў, глядзіце, якія трэскі засталіся», — кажа егер, паказваючы нам шчэпку.

Сам Станіслаў лічыць, што падстрэліў ваўка, хоць і незвычайнага.

«Дзесьці ў 1983—1984 гг. я такую асобіну ўжо страляў, толькі звер быў худы і яшчэ больш чорны па афарбоўцы. Ён быў стары, асобна ад зграі паляваў. Гэта, напэўна, сумесь сабакі і ваўка. Такі гібрыд нават горшы, чым звычайныя ваўкі, таму што ён не баіцца так людзей».

Егер выказаў здагадку, што з-за старасці драпежнік паўнавартасна паляваць на дзічыну не мог і пайшоў «па шляху найменшага супраціўлення»: пачаў ірваць ланцужных сабак, але на людзей не нападаў.

Прадстаўнікі Слонімскай лесагаспадаркі ў сваю чаргу расказалі, што ў іх лясах ваўка практычна няма, а прыязджаюць страляць сюды пераважна пушнога звера, напрыклад, зайца, а раней — дзіка, пакуль колькасць капытных не ўпала з-за эпідэміі віруса АЧС. Калі драпежнік і прыходзіць, то з суседніх раёнаў, якія мяжуюць з Літвой і Польшчай. На паўднёвым захадзе ад Слоніма таксама размешчаная Белавежская пушча, дзе на дадзены момант дзейнічае мараторый на адстрэл ваўка. 

«Мне здаецца, што гэта сабака»

Пасля агляду спецыялісты высказывалі свае меркаванні аб тым, кім жа быў забіты звер.

«Мне здаецца, што гэта сабака. Хутчэй за ўсё, дзікі. Падабенства з ваўком ёсць, але не такое радыкальнае, каб можна было смела заявіць, маўляў, так, гэта воўк. Тады б ён быў вышэйшым у карку, з больш выцягнутай пысай. У падстрэленай асобіны быў падскурны тлушч, а такой укормленасці ў ваўка не будзе», — кажа ветурач Слонімскай ветэрынарнай станцыі Васіль Мазоль.

 Супрацоўніца лабараторыі малекулярнай заалогіі пры Акадэміі навук Аляксандра Марчанка, якая прыехала з Мінска сабраць біяматэрыял, папрасіла дачакацца дакладных высноваў, хто ж быў забіты — воўк ці сабака.

«Пра гэта можна будзе казаць па выніках генетычнай экспертызы», — адзначыла эксперт, тым не менш, выказалася скептычна наконт здагадкі, што гэта быў воўк.«Наўрад ці дзікая жывёла прыйдзе да чалавека і нападзе на сабаку. Тым больш улетку, калі можна хадзiць на паляванне ў лесе. У мяне вельмі шмат знаёмых працуе ў дзікай прыродзе, з фотапасткамі, у тым ліку. І яны кажуць, калі ідзеш па лесе, да прыкладу, у той жа Чарнобыльскай зоне, ваўкі да цябе ніколі не падыдуць і нават не дадуць выгляду, што знаходзяцца побач. Каб воўк прыйшоў у вёску ці горад і напаў на сабаку — гэта нонсэнс».
Вынікі экспертызы будуць гатовыя на працягу наступнага месяца. 

Каментары14

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця5

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

Усе навіны →
Усе навіны

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў за «здраду дзяржаве»1

Случак: Моўная палітыка БНФ у 1990-я была вельмі памяркоўнай, я з ёй не згодны29

Ва Украіне на 15 гадоў турмы асудзілі ўраджэнца Магілёва, які ваяваў на баку Расіі і трапіў ва ўкраінскі палон

Навальная: Я не жадаю паразы сваёй краіне — жадаю паразы Пуціну23

Начальнік Генштаба Польшчы: NATO абавязкова дапаможа нам у выпадку агрэсіі Расіі ці Беларусі. Пагроза вайны рэальная

Памежнікі затрымалі людзей з незвычайным дронам. Вось у чым яго асаблівасць1

«Хачу, каб у маіх дзяцей былі нармальныя сямейныя каштоўнасці». 21-гадовая жыхарка Латвіі сабралася пераехаць у Беларусь30

У Маскве замест памерлага беларускага святара па-беларуску служыць армянін2

Сваяк Віктара Лукашэнкі займае высокія пасады ў КДБ. Гэта высветлілася, калі забралі будынак дзіцячай паліклінікі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця5

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

Галоўнае
Усе навіны →