Максім Багдановіч, што паступіў у Гарвард, здаў беларускую мову на ЦТ на 71 бал
Рабіў ён гэта дзеля цікавасці.
Выпускнік мінскай гімназіі №4 Максім Багдановіч, які паступіў у Гарвард, распавёў БЕЛТА пра вынікі цэнтралізаванага тэставання.
«Па англійскай мове ў мяне 95 балаў. Біялогію я здаў на 84 балы, беларускую мову — на 71, хімію — на 70. Вынікамі, можна сказаць, задаволены. Хоць, калі б я рыхтаваўся да тэставання, то быў бы не вельмі задаволены, а так — нармальна. Самі іспыты былі не вельмі цяжкімі», - сказаў Максім Багдановіч.
У першы дзень цэнтралізаванага тэставання выпускнік сталічнай гімназіі №4 быў заўважаны сярод абітурыентаў, якія здаюць беларускую мову ў БДУІР. На той момант пытанне паступлення ў Максіма Багдановіча ўжо было вырашана: увесну ён атрымаў запрашэнне працягнуць сваё навучанне ў адным з лепшых універсітэтаў свету - Гарвардзе.
Аднак малады чалавек вырашыў прайсці ЦТ дзеля цікавасці.
Прадметы абраў медыцынскага профілю, бо да паступлення ў Гарвард планаваў працягнуць навучанне ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.
Каментары