Усяго патроху2020

Хто такія «жакі» і каго лупцавалі на Вялікдзень ВІДЭА 

Праграма «Вяскоўцы» тэлеканала «Белсат» рыхтуецца да Вялікадня. Напярэдадні свята яна завітала ў вёску Маршалкі Валожынскага раёну ды высветліла, як там некалі адзначалі Уваскрашэнне Хрыстова.

Вядоўца Віктар Шукеловіч навучыўся рабіць вярбу для асвячэння ў царкве, а потым пабіў ёю сваіх суразмоўцаў. Даўней асвячонай вярбой лупцавалі адно аднаго на здароўе і доўгае жыццё адразу пасля царкоўнай службы. Лупілі ёю і ўсіх дамачадцаў, якія не былі ў святыні. А малыя дзеці адзін раз у год самі чакалі, калі іх агрэюць вербнымі галінкамі.

Жыхаркі Маршалак распавялі, як колісь дарослыя хадзілі ў «валачэўнікі», а дзеці ў «жакі», і якія пры гэтым спявалі песні ды расказвалі вершы. Існаваў нават адмысловы велікодны «тарыф», калі за розныя песні давалі розную колькасць яек.

У выданні — цэлы шэраг нявыдуманых гісторый, своеасаблівых прыкладаў вуснай прозы: як сабачка спяваў разам з валачобнікамі; як дзяўчынка заблудзілася ў аўсе; як механоша пабіў яйкі і гэтак далей.

Адна з гераінь шчыра падзялілася з праграмай «Вяскоўцы» сваёй даўнейшай марай ды распавяла, чаму яна гэтак і не здзейснілася.

Каментары20

Што вядома пра сям'ю з Баранавічаў, у якой і мужу, і жонцы далі велізарныя тэрміны за «здраду дзяржаве»4

Што вядома пра сям'ю з Баранавічаў, у якой і мужу, і жонцы далі велізарныя тэрміны за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчыну, якая змагалася з «педафільскім лобі», адправілі на прымусовае лячэнне ў псіхбальніцу7

«Раз — і заходзіш чыстым». Мінчукі паказалі самаробную прыладу, якая дапамагае пазбавіцца ад бруду перад уваходам у пад'езд4

Зянон Пазняк: Хто можа замяніць Лукашэнку? Рэальна — ніхто177

«Я не мог нават зайсці ў краму». Былы палізвязень расказаў, чым невыносная «хатняя хімія»8

Як мінімум сем сілавікоў затрымлівалі мужчыну, які нібыта пакінуў каментар пра супрацоўнікаў ГУБАЗіКа6

Памерла актрыса Мэгі Сміт — прафесар Макгонагал з фільмаў пра Гары Потэра1

Перад рэферэндумам аб далучэнні да Еўрасаюза ў Малдове блакуюць расійскую прапаганду4

У Рэчыцы, імаверна, судзілі намесніцу гендырэктара «Рэчыцадрэў»

У Германіі тры чалавекі атрымалі рэальныя тэрміны за экспарт люксовых аўто праз Беларусь у Расію

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра сям'ю з Баранавічаў, у якой і мужу, і жонцы далі велізарныя тэрміны за «здраду дзяржаве»4

Што вядома пра сям'ю з Баранавічаў, у якой і мужу, і жонцы далі велізарныя тэрміны за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →