Улада3434

Лукашэнка неканкрэтна загаварыў пра магчымыя змены ў Канстытуцыю

З часам у Беларусі прыйдуць да абмеркавання пытання аб унясенні змяненняў у Асноўны Закон краіны. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з суддзямі Канстытуцыйнага суда, піша БелТА.

«Я ўжо гаварыў на сустрэчах з парламентарыямі і судзейскім корпусам, што з часам мы прыйдзем да абмеркавання пытання аб унясенні змяненняў у Асноўны Закон, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Усё вельмі проста, не трэба ў гэтым шукаць нейкія навіны, аж да фэйкавых. Трэба разумець, што заканатворчасць — жывы працэс, як і ўсе законы, падзаконныя акты, гэта жывы арганізм, які павінен удасканальвацца, каб не адстаць ад таго жыцця, якое пульсуе наогул у свеце».

«Жыццё ідзе, і вы бачыце, наколькі ўжо вось за наша пакаленне мы рушылі наперад. Калі мы пачыналі на зары нашай незалежнасці, не маглі ўявіць, якія праблемы будуць стаяць перад намі, і што эканоміка пойдзе ў ІТ-сферу, і ўжо там усе народы будуць шукаць сваё шчасце — менш будуць гаварыць аб вуглевадародах, а на парадак дня выйдзе інавацыя», — адзначыў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь сочыць за тэндэнцыямі і ў краіне стараюцца своечасова прымаць рашэнні, накіраваныя на развіццё дзяржавы. «Жыццё не стаіць на месцы, яно вельмі бурна развіваецца, і, зразумела, мы павінны паспяваць мяняцца самі, падладжвацца пад гэта жыццё. Усё гэта трэба рабіць на законным узроўні, зыходзячы з патрабаванняў нашага жыцця, — упэўнены ён. — Таму што і грамадства мяняецца, і мы з вамі мяняемся. Зразумела, Канстытуцыя павінна быць на крок-два наперадзе змяненняў нашага грамадства. Адсюль і праблема, якая перад намі, як я ўжо сказаў, калі не паўстала, то паўстане, аб карэкціроўцы, змяненні норм Канстытуцыі».

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што трэба вельмі дакладна і правільна выбраць момант для ўнясення змяненняў у галоўны закон краіны.

«Таму што самі размовы аб змяненні Канстытуцыі параджаюць у лепшым выпадку нейкі броўнаўскі рух у нашым грамадстве. А некаторыя вельмі палітызаваныя і зацікаўленыя колы пачынаюць ужо вельмі развіваць бурную дзейнасць на гэтай аснове. Таму важна выбраць час, калі мы будзем падбірацца да карэкціроўкі гэтага закона, і вызначыць асноўныя напрамкі, па якіх будзем працаваць», — растлумачыў беларускі лідар.

Каментары34

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць1

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?29

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць1

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Галоўнае
Усе навіны →