Праваахоўнікі павінны ўзмацніць работу па барацьбе з пастаўшчыкамі наркотыкаў у краіну, а не ганяцца за «драбніцай». Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Рады Бяспекі Беларусі.
«Мы змагаемся супраць наркаманаў, а дзе тыя, якія сёння партыямі пастаўляюць гэтую наркату ў Беларусь? Вось хто галоўны злачынец, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Клапоцячыся толькі пра паказчыкі, ніякай гаворкі аб эфектыўнай ліквідацыі каналаў паступлення наркотыкаў у краіну ісці не можа. Вядома, нашмат лягчэй атрымаць хуткі вынік за кошт «драбніцы», а сітуацыя насамрэч будзе толькі пагаршацца».
Каментары