Культура4242

«Скарб кожнага беларуса»: відэаролік прысвечаны нацыянальным сімвалам Беларусі і 100-годдзю БНР

Сто гадоў таму, 5 снежня 1917, у Менску пад бел-чырвона-белым сцягам пачаўся Першы Усебеларускі з’езд, які абвесціў права беларускага народа на самавызначэнне і дэмакратыю. Праз тры месяцы, у сакавіку 1918-га, была абвешчаная незалежная Беларуская Народная Рэспубліка.

Да 100-годдзя абвяшчэння БНР ды прызнання бел-чырвона-белага сцяга ды герба «Пагоня» дзяржаўнымі сімваламі Беларусі Symbal.by і творчае аб'яднанне «Інакш» прэзентавалі відэаролік «Скарб».

«Першапачатковая ідэя была — зняць прыгожы, натхняльны рэкламны ролік бел-чырвона-беламу сцягу, — піша Павел Белавус. — Паглядзець на яго, як прадукт, і галоўны аб'ект рэкламы.

У выніку не ведаю ці атрымаўся ў нас рэкламны ролік ці гэта лепш назваць іміджавае відэа ці яшчэ як, можа Marketing.by падкажа, але вельмі хочацца, каб вы яго паглядзелі.

Сёння важны дзень у гісторым нашай краіны, бо ў гэты дзень 100 гадоў назад у Менску, шмат крыніц гаворыць што ўжо тады пад бел-чырвона-белым сцягам, пачаўся Першы Усебеларускі з’езд. Гэта быў першы і значны крок у працэсе станаўлення беларускай дзяржаўнасці, які прывёў да абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года, без якога магло і не быць сучаснай Рэспублікі Беларусь.

І, дзякуючы падзеям 1917-1918 гадоў, ужо напрыканцы XX стагоддзя, у 1991 годзе, бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь. Што б ні адбывалася далей, але статусу першых дзяржаўных сімвалаў незалежнай Беларусі ў іх ужо не адабраць.

Дзякуй Творчае аб'яднанне «інакш» разам з Уладзіслаў Карпаў ды Максім Грыневіч, якія ўсё гэта зрабілі, а таксама нашым акторам Павел АракелянAles PlotkaУладзімір Боська, якія адгукнуліся і падтрымалі ідэю».

Каментары42

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязень Андрэй Пачобут да гэтага часу знаходзіцца ў ПКТ1

Вядучы БТ расказаў, як яго не хацелі пускаць у Парыж на Алімпіяду. Але ён перамог1

Палітвязням, у якіх заканчваюцца тэрміны, прапанавалі напісаць прашэнні аб памілаванні1

На праклёны дачкі Ірыны Фарыён забойца ніяк не рэагаваў, а заявіў: «Час пакажа»3

У Расіі затрымалі яшчэ аднаго намесніка міністра абароны3

Стала вядома імя і загулы расійскага «шэф-кухара», які быў насамрэч агентам3

Гродзенцы сталі ў велізарную чаргу, каб перарэгістраваць аўто. ГУБАЗіК будзе разбірацца, хто «нагнятае сітуацыю»7

«Свабоду Вользе Карач!» Нямецкія пацыфісты з ЛГБТ-сцягамі правялі акцыю каля консульства Беларусі ў Мюнхене ФОТАФАКТ5

У Азербайджане арыштавалі стрыечнага брата коміка Ідрака Мірзалізадэ. Былога выкладчыка БДУ падазраюць у дзяржздрадзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Галоўнае
Усе навіны →