Свет33

МЗС Грузіі: «Выбары ў Паўднёвай Асеціі — правакацыя Расіі»

Грузія ніколі не прызнае «выбары» і «рэферэндум», якія праходзяць сёння, 9 красавіка, у Паўднёвай Асеціі

Правядзенне сепаратыстамі Паўднёвай Асеціі «прэзідэнцкіх выбараў» і «рэферэндуму» аб змене назвы рэгіёну не будзе мець прававых наступстваў, заявіў МЗС Грузіі. Тбілісі абвінаваціў Расею ў падрыхтоўцы да анэксіі Паўднёвай Асеціі, паведамляе «Нямецкая хваля».

Міністэрства замежных спраў Грузіі назвала нелегітымнымі «прэзідэнцкія выбары» і «рэферэндум», якія праходзяць у нядзелю, 9 красавіка, у самаабвешчанай «рэспубліцы» Паўднёвая Асеція.

«МЗС Грузіі асуджае так званыя прэзідэнцкія выбары і рэферэндум, што праходзяць 9 красавіка на тэрыторыі акупаванага Цхінвальскага рэгіёну. Паводле міжнароднага права, любыя так званыя выбары ці рэфэрэндум на акупаваных тэрыторыях Грузіі з'яўляюцца незаконнымі і не будуць мець якіх-небудзь прававых наступстваў», - падкрэсліваецца ў заяве грузінскага замежнапалітычнага ведамства.

У дакуменце ўказваецца, што тыя мерапрыемствы з'яўляюцца «правакацыйнымі і груба парушаюць тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Грузіі». Грузінскі МЗС таксама выказаў меркаванне, што «спроба змяніць назву найстарэйшага рэгіёну Грузіі і даць яму назву, падобную да назвы аднаго з суб'ектаў РФ - «Рэспубліка Паўднёвая Асеція - Дзяржава Аланія», скіравана на падрыхтоўку асновы для незаконнай анексіі рэгіёну».

Замежнапалітычнае ведамства ў Тбілісі абвінаваціла Расею ў тарпедаванні намаганняў па мірным ўрэгуляванні грузіна-асяцінскага канфлікту і заклікала Маскву паважаць нормы міжнароднага права і вывесці свае войскі з тэрыторыі Грузіі.

Раней у Дзярждэпартаменце ЗША асудзілі «выбары» і «рэферэндум» у мяцежных грузінскіх рэгіёнах Паўднёвая Асеція і Абхазія. Вашынгтон пацвердзіў сваю прыхільнасць тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі.

Незалежнасць Паўднёвай Асеціі пасля вайны 2008 года прызналі, апроч Расіі, толькі Венесуэла, Нікарагуа ды дзве астраўныя дзяржавы — Науру і Вануату.

Каментары3

Ці зможа ўтрымацца Літва? У ЗША спрагназавалі ход ваенных дзеянняў у першыя 10 дзён пасля ўварвання Расіі ў Еўропу16

Ці зможа ўтрымацца Літва? У ЗША спрагназавалі ход ваенных дзеянняў у першыя 10 дзён пасля ўварвання Расіі ў Еўропу

Усе навіны →
Усе навіны

Дом прэм'ера Ізраіля атакаваў беспілотнік

Пасля пажару на складзе ў Шабанах знайшлі цела 21-гадовага хлопца

Беларус працаваў у Афрыцы і купіў сабе бабуіна4

Двухгадовая беларуска ў Швецыі перакуліла на сябе кіпень. Маці дзяўчынкі ратуе яе ножку ў Польшчы3

15 замежных фільмаў, якія можна паглядзець у лістападзе2

Васкрасенскі ўладкаваўся на выгадную пазіцыю ў загадкавую кампанію4

Аўсяны кісель і варыяцыі на тэму1

«Пад роспіс даводзяць, што гэта абавязкова». Дзяржаўных сцягоў на беларускіх шматпавярховіках стане больш16

Лаяльных беларусаў не засталося? У новым сезоне «Фактар.by» у журы спрэс расіяне7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці зможа ўтрымацца Літва? У ЗША спрагназавалі ход ваенных дзеянняў у першыя 10 дзён пасля ўварвання Расіі ў Еўропу16

Ці зможа ўтрымацца Літва? У ЗША спрагназавалі ход ваенных дзеянняў у першыя 10 дзён пасля ўварвання Расіі ў Еўропу

Галоўнае
Усе навіны →