На Раство Лукашэнка прыехаў у царкву разам з Колем і невядомай жанчынай ВІДЭА
7 студзеня Аляксандр Лукашэнка наведаў Свята-Духаў кафедральны сабор у Мінску. Кіраўнік краіны прыехаў на службу на прэзідэнцкім «Мэрсэдэсе». Ён сядзеў на заднім сядзенні і выйшаў праз правыя дзверы. А з левых дзвярэй спачатку выйшаў яго малодшы сын Мікалай, а пасля — невядомая жанчына ў хустачцы. Імаверна, яна сядзела ў машыне паміж Аляксандрам Лукашэнкам і яго малодшым сынам.
Няўжо ў беларусаў нарэшце з'явілася першая лэдзі? У афіцыйных хроніках загадкавая жанчына не згадваецца. У навінах на канале «Беларусь-1» сказалі, што Свята-Духаў сабор наведалі «Аляксандр Лукашэнка з малодшым сынам Мікалаем». Іншыя крыніцы ўвогуле не ўтрымліваюць кадраў прыбыцця прэзідэнцкага картэжу да храма.
Каментары