Біскупу Віцебскай дыяцэзіі
Алегу Буткевічу
Мы, каталіцкія вернікі Лынтупскай парафіі св. Андрэя Апостала, звяртаемся да Вас, глыбокапаважаны пастар, з нагоды вызвалення ад займанай пасады пробашча нашай парафіі ксяндза Паўла Кнурака ў сувязі з пераводам яго на новае месца працы ў горад Віцебск. У сувязі з вышэй адзначаным у найбліжэйшы час стане вакантнай пасада пробашча нашай парафіі св. Андрэя Апостала ў мястэчку Лынтупы.
Зыходзячы з абставінаў, мы, вернікі Лынтупскай парафіі, просім Вас, Ваша Эксцэленцыя, прызначыць на вакантную пасаду пробашча нашай парафіі св. Андрэя Апостала сына нашай зямлі, ксяндза Уладзіміра Шымкавіча і вызваліць яго ад абавязкаў пробашча Дубровенскай парафіі, якія ён выконвае на цяперашні час. Прыслухаўшыся да нашай просьбы, Вы, Ваша Эксцэленцыя, на нашу думку, падтрымаеце новую традыцыю святога апостальскага трона, якая знайшла глыбокі водгук у сэрцах вернікаў, — прызначыць да пасады пастыраў сыноў той зямлі, дзе знаходзіцца іх новая пасада, што знайшло адлюстраванне і ў Вашым прызначэнні на пасаду біскупа Віцебскай дыяцэзіі.
Ксёндз Уладзімір Шымкавіч, сын нашай лынтупскай зямлі, добра ведае душу тутэйшага народу, яго праблемы, патрэбы і спадзяванні, бо ён сам з’яўляецца сваім, тутэйшым, неад’емнай часцінай нашай лынтупскай каталіцкай грамады. У дзіцячыя гады Уладзімір Шымкавіч зведаў горкую сіроцкую долю. Мо праз гэта галоўнымі рысамі яго характару сталі сціпласць і міласэрнасць. Нялёгкія выпрабаванні выпалі на яго долю і ў часы душпастарскага служэння. Але ксёндз Уладзімір не саступіў перад цяжкасцямі, а, перамагаючы іх, яшчэ больш узмацніў сваю Святую Веру ва Усёмагутнага Стваральніка Сусвету і гартаваў сваю волю. Толькі пахвалы і пашаны заслугоўвае яго місіянерская дзейнасць. Ён проста з руінаў адрадзіў зруйнаваныя ў ліхія час нашыя храмы ў Новадруцку і Дуброўне ды змог падабраць ключыкі да знявераных душаў у тых мясцовасцях і прывёў іх да Бога ў адроджаныя храмы. Трэба не забывацца, што гэта ўсё адбывалася ў праваслаўным акружэнні! Вось аб такім пастыры мы, лынтупскія вернікі, і марым.
Мы спадзяёмся, што ў Вашай асобе мы знойдзем паразуменне і падтрымку нашай міласцівай просьбы, а ўжо з нашым мясцовым святаром зможам годна падрыхтавацца да вельмі значнай да нашай парафіі даты — у 2019 годзе споўніцца 560 гадоў Лынтупскай парафіі. Мы перакананыя ў Вашым мудрым вырашэнні дадзенай справы і з хрысціянскай пакорай прымем, Ваша Экселенцыя, рашэнне, якое б яно ні было. На ўсё воля Божая!
Хай будзе пахвалёны на векі вякоў Езус Хрыстус!
На векі вякоў! Амэн.
Пісана 1 снежня 2016 года ў мястэчку Лынтупы.
Наперад удзячныя вернікі парафіі св. Андрэя Апостала ў мястэчку Лынтупы:
1) Гарбуль Аляксандр Васільевіч
2) Гарбуль Марыя Ягораўна
3) Пашкоўскі Рычард Оісіфавіч
4) Жарына Алена Рычардаўна
5) Шурпіцкі Вільгельм Пятровіч
6) Шурпіцкая Геня Ксавераўна
7) Кайра Ірына Іванаўна
8) Урбанайць Марына Адольфаўна
9) Пякарская Святлана Уладзіміраўна
10) Трашчынская Ірына Уладзіславаўна
11) Шымковіч Наталля Аляксандраўна
12) Домжа Наталля Георгіеўна
13) Бондар Ганна
14) Жукава Ганна Баляславаўна
15) Віткоўская Валянціна Міхайлаўна
16) Домжа Сафія Іосіфаўна
17) Вашкіпель Данута Людвікаўна
18) Стэльмак Вацлаў Браніслававіч
19) Пясковая Франя Францаўна
20) Кулдо Ева Вікенцьеўна
і яшчэ 83 подпісы.
Каментары