Улада3030

Ярмошына: Я не разумею, навошта патрэбныя сацыяльныя сеткі 

14 жніўня старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына дала разгорнутыя інтэрв'ю адразу некалькім дзяржаўным тэлеканалам. Расказала пра тое, хто сёлета ідзе ў парламент, што яна думае пра апазіцыянераў і чаму не можа зразумець, навошта існуюць сацсеткі. Публікуем найбольш яскравыя выказванні, якія прагучалі ў эфіры АНТ і канала «Беларусь-1».

«Я пагаджуся з місіяй ПАСЭ, што выбарчая кампанія, хоць у цэлым спакойная, яна малазаўважная».

«Міжнародныя назіральнікі прадставілі свае высновы. Яны ў прынцыпе адзначаюць добразычлівасць і адкрытасць беларускага боку. Яны адзначаюць, што зробленыя пэўныя крокі ў плане паляпшэння выбарчага працэсу. Тым не менш яны не задаволеныя. Яны лічаць незбалансаваным склад выбарчых камісій. У прынцыпе, такое нядрэннае, цалкам вытрыманае паведамленне».

«Выбары — гэта конкурс, дзе ты павінен паказаць сябе найлепшым. А конкурс ты выйграеш, калі будзеш добра сябе рэкламаваць».

«Хто і навошта ідзе на выбары? Ёсць частка людзей, якія хочуць змяніць палітычную сістэму. Як правіла, гэта прадстаўнікі апазіцыйных палітычных партый. Яны лічаць, што калі яны прыйдуць у парламент, то зменяць заканадаўства, ініцыююць змены ў Канстытуцыю… Ёсць частка людзей, сярод іх таксама бываюць апазіцыянеры, якія разглядаюць парламент як месца працаўладкавання. Чаму? Таму што ў гэтых людзей нічога няма, і пасада іх — партыйны функцыянер. Для моладзі гэта — хачу паспрабаваць. Гэта прыкольна. Вось яму цікава, хоча даведацца, што гэта такое. І асноўная частка — гэта моцныя гаспадары, гэта тыя, каго высунулі працоўныя калектывы і хто разглядае месца ў парламенце як чарговую кар'ерную прыступку».

«Ці хачу я бачыць у парламенце месца дыскусій, спрэчкі, апазіцыю? У прынцыпе, парламент для гэтага і створаны… У парламенце павінныя быць прадстаўленыя розныя палітычныя сілы. Яны павінныя дыскутаваць, яны павінныя выпрацоўваць нейкую канструктыўную пазіцыю на карысць грамадству».

«Апазіцыя, як звычайна, рыхтуецца да пройгрышу. А каб падрыхтавацца да пройгрышу, трэба зганьбіць рэпутацыю іншых. Яны гэтым пастаянна займаюцца».

«Я не веру ва ўкіды бюлетэняў… У выбарчыя камісіі трапілі найлепшыя з найлепшых. Існуе грамадскі кантроль, скрыні апячатваюцца. Ну, я не ведаю, што яшчэ… Адбіткі пальцаў здымаць?»

«У мяне аптымістычны настрой. Гэта такі асцярожны аптымізм. Таму што я разумею, што выбары — гэта заўсёды працэс у пэўным плане непрадказальны. У тым плане, што розныя палітычныя сілы могуць выкарыстоўваць выбары для абвастрэння палітычнай сітуацыі».

«Заклікі, якія гучаць нават цяпер, паказваюць, што ўдзельнікі падзей 2010 года нічому не навучыліся нават у турме. Яны зноў рыхтуюць акцыі непадпарадкавання. Гэта самая вялікая пагроза. З усім іншым мы справімся. Усё пад кантролем».

«З чым звязаны конкурс 5 чалавек на месца? Ды народ развіваецца, краіна развіваецца, дэмакратыя развіваецца. Я не бачу нічога дзіўнага».

«Ці выкарыстоўваюць кандыдаты ў дэпутаты сацыяльныя сеткі і інтэрнэт для агітацыі? Апазіцыйныя, па-мойму, вельмі выкарыстоўваюць. Але іншыя, магчыма, у меншай ступені. Давайце не будзем забываць, што тыя, хто ідзе ў дэпутаты, — гэта людзі за 40. Магчыма, нават за 50. Вось я, напрыклад, зусім не ўяўляю, навошта патрэбныя сацыяльныя сеткі. Я лічу, што з сябрамі трэба размаўляць, сустракацца асабіста альбо праз тэлефон. Я не разумею, як можа размаўляць праз перапіску. Як можна хваліцца фотаздымкамі перад незнаёмымі людзьмі. Для мяне гэта нешта бессэнсоўнае, надуманае і пантовае».

«Інтэрнэт-пляцоўкі мы не адсочваем. Уявіце, колькі іх, гэта ахапіць неахопнае. ЦВК карыстаецца толькі некалькімі інфармацыйнымі рэсурсамі. Самым буйнымі ў Рэспубліцы Беларусь. Калі мы там заўважаем нейкі непарадак, то мы рэагуем».

«Калі адзін кандыдат, нацыянальна арыентаваны, крычыць іншаму кандыдату, камуністычнаму, што ён камуняка, што ён ватнік, то як рэагаваць? З аднаго боку, гэта так, абраза. Але яна выказаная не ў друку, яна выказаная асабіста. Тут цяжка ажыццяўляць нейкія дзеянні».

Каментары30

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру18

«Відаць, я добра шыфравалася, што за мной прыйшлі толькі ў 2023 годзе». Мінчанка расказала пра арышт і ўцёкі2

Кур'ер пераканаў 87-гадовую мінчанку не перадаваць грошы на «лячэнне сваячкі»1

У Маскве нацыяналізавалі нерухомасць алігарха з беларускімі каранямі Аляксея Хоціна

Прапагандысты выпадкова паведамілі, колькі плацяць за стварэнне крынджовых стыкераў да Дня народнага адзінства5

Апублікавала рылз пра Караткевіча і выйшла замуж праз восем месяцаў. Гісторыя кахання двух беларусаў3

У ЗША спынілі крымінальны пераслед Трампа па справе штурму Капітолія2

Беларускую спявачку Руслану Панчышыну прызналі ў Іспаніі адкрыццём года2

Генпракуратура расказала пра вялікую справу па дваровых чатах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Галоўнае
Усе навіны →