Грамадства

Фініта ля камэдыя

Справу «кратоў» закрылі, так і не раскрыўшы.

Справу «кратоў» закрылі, так і не раскрыўшы.

Яшчэ ў 2005 годзе Генэральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу па артыкулу 253 КК «Подкуп удзельнікаў прафэсійных спартовых спаборніцтваў». Па матэрыялах незалежнай газэты «Прессбол» пачалося сьледзтва адносна двух матчаў зборнай Беларусі, сыграных ў верасьні 2003 году, супраць Чэхіі і Малдовы.

«Прессбол» тады займеў магнітафонныя стужкі размоваў на якіх добра чуваць, што чалавек з голасам падобным да былога брамніка зборнай Валер’я Шанталосава прапаноўваў гульцам грошы за пройгрыш Беларусі з патрэбнай розьніцай у мячах. Урэшце, нацыянальная каманда прайгравала акурат так, як трэба было «кратам».

Паводле галоўнага рэдактара «Прессбола» Ўладзімера Беражкова, на яго непасрэдна спрабавалі выйсьці злачынцы, якія хацелі замяць справу.

«У мяне на руках у той час былі ўсе дакумэнты, якія сьведчылі пра дамоўны характар тых матчаў, таму злачынца сапраўды выйшаў на мяне. Ён спрабаваў купіць гэтыя матэрыялы», — казаў год назад у інтэрвію «НН» У.Беражкоў.

Сёньня ж стала вядома, што крымінальная справа «кратоў» была спыненая сьледчым упраўленьнем УУС Навасібірску. Для гэтага ўпраўленьню спатрэбілася менш за месяц.

Справа ў тым, што на патрабаваньне экстрадыцыі Шанталосава на радзіму, ён прадэманстраваў расейскі пашпарт. Таму 3 сакавіка тры тамы справы былі перададзеныя па месцу жыхарства абвінавачанага Валер’я Шанталосава ў Навасібірск. Ужо тады многія аматары футболу меркавалі, што справа так і ня будзе даведзеная да канца.

23 красавіка расейскае сьледзтва пастанавіла, што Шанталосаў сваімі дзеяньнямі зьдзейсьніў замах злачынства — подкуп спартоўца прафэсійных спаборніцтваў. Сабраных доказаў было дастаткова для прадстаўленьня абвінавачваньня, але справу закрылі за выхадам тэрміну даўніны.

Зьміцер Панкавец

Каментары

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →