Навука і тэхналогіі11

Гельмут Дуз: velcom гатовы ўключыць 4G хоць заўтра, калі дзяржава дазволіць

Аператар velcom гатовы «хоць заўтра» ўключыць у сваёй сетцы тэхналогію LTE (4G) пры наяўнасці адпаведнага дазволу дзяржавы. Пра гэта 28 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў генеральны дырэктар ЗП «Вэлком» Гельмут Дуз.

«Наша сетка ўжо гатовая да выкарыстання тэхналогіі LTE. Аднак эксклюзіўнае права на выкарыстанне гэтай тэхналогіі дадзена аператару beCloud», — сказаў Дуз.

Ён звярнуў увагу, што ў сетцы гэтага аператара каля 150 базавых станцый у Мінску. У сваю чаргу ў velcom у сталіцы каля 700 базавых станцый, гатовых да выкарыстання тэхналогіі LTE.

Як адзначыў Гельмут Дуз, velcom гатовы да супрацоўніцтва з beCloud. «Мы вядзем перамовы з beCloud і спрабуем дамагчыся ад іх гарантый выдзялення дастатковага аб'ёму сеткі для нашага сэрвісу», — растлумачыў ён.

«Але асабіста сам я выступаю за канкурэнцыю, таму што менавіта канкурэнцыя прымушае ўкараняць лепшыя віды і аб'ёмы паслуг, якія прадастаўляюцца. Сусветны досвед пацвярджае, што манаполія ў тэлекамунікацыйным бізнесе — гэта не самы лепшы варыянт», — дапоўніў гендырэктар ЗП «Вэлком».

Сетку LTE Advanced (4G) у Беларусі запусцілі ў камерцыйную эксплуатацыю 17 снежня 2015 года. Яе будаўніцтвам займаўся першы інфраструктурны аператар beCloud для наступнага прадастаўлення яе ў карыстанне ўсім зацікаўленым аператарам.

На гэты момант зацікаўленасць праявіла толькі кампанія «МТС». Аднак у Мінсувязі разлічваюць на хуткае падключэнне ўсіх беларускіх мабільных аператараў да стваранай сеткі LTE Advanced. На момант пачатку працы LTE-пакрыццё забяспечвалі 150 базавых станцый.

На пачатак сакавіка разгорнутай у Мінску сеткай LTE Advanced карысталіся каля чатырох з паловай тысяч абанентаў.

Паводле дадзеных GSA (Global mobile Suppliers Association), на канец студзеня 2016 года ў 157 краінах было запушчана 480 LTE-сетак (прагноз да канца года — 550), карыстальнікамі якіх сталі больш як 156 мільёнаў чалавек.

«Вэлком» пачаў ажыццяўляць камерцыйную дзейнасць па прадастаўленні паслуг і тавараў мабільнай сувязі 16 красавіка 1999 года. З лістапада 2007 года velcom уваходзіць у склад холдынгу Telekom Austria Group, аднаго з вядучых тэлекамунікацыйных правайдараў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Колькасць абанентаў velcom перавышае 5 мільёнаў.

СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі» (beCloud) — інфраструктурны аператар, створаны на падставе ўказа прэзідэнта 19 снежня 2012 года. Дзейнасць beCloud заключаецца ў праектаванні, будаўніцтве, аснашчэнні і эксплуатацыі наступных аб'ектаў: апорнай сеткі перадачы дадзеных для Адзінай рэспубліканскай сеткі перадачы дадзеных; рэспубліканскага цэнтра апрацоўкі дадзеных; сеткі чацвёртага пакалення LTE; участка транзітнай магістралі сеткі электрасувязі па тэрыторыі Беларусі.

Каментары1

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася4

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася

Усе навіны →
Усе навіны

76-я цырымонія ўручэння «Эмі» запомнілася трыумфам Японіі

Назіраецца рост колькасці аўтобусаў на польскай мяжы

«Міліцыянер цягам усяго працэсу гуляе ў тэлефон». Пачыталі водгукі на беларускія суды3

Роўна 25 гадоў таму бясследна зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі3

Учорашнюю стральбу ў Фларыдзе кваліфікавалі як замах на Трампа7

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі20

Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў10

Каля дома Трампа ў Фларыдзе адбылася страляніна. Мільярдэр не пацярпеў4

Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася4

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася

Галоўнае
Усе навіны →