Культура

Прэмію імя Сапегі атрымаў Сяргей Токць

Гэтая ўзнагарода дае магчымасьць беларускім навукоўцам цягам году праводзіць навуковыя дасьледаваньні ды самастойныя лекцыі ў пяці польскіх прэстыжных унівэрсытэтах і дзяржаўных архівах.


Сяргей Токць
Выву­чаў гісто­рыю ў Горадні й Менску. Спэцыя­ліст у галі­не гісто­рыі Белару­сі ХІХ—ХХ стст. Аўтар наву­ковых прац, пры­сьве­чаных сацыяль­ным, куль­тур­ным і гас­па­дар­чым зьме­нам у жыць­ці бе­ларус­кага сялян­ства ва ўмо­вах рас­па­ду тра­ды­цый­нага аграр­нага гра­мадз­тва. Жыве і пра­цуе ў Горадні.

Гарадзенскі гісторык Сяргей Токць стаў трэцім ляўрэа­там навуко­вай прэміі імя Льва Сапегі. Засна­валь­нікамі прэміі зьяўля­юцца ўроцлаў­скі Кале­гіюм Усход­няй Эўро­пы й Цэн­тар усходне­эўрапей­скіх дасьле­давань­няў Варшаў­скага ўнівэр­сы­тэту. Гэтая ўзна­га­рода дае магчы­масьць беларус­кім навукоў­цам цягам году право­дзіць навуко­выя дасьле­давань­ні ды сама­стой­ныя лек­цыі ў пяці поль­скіх прэстыж­ных унівэр­сытэ­тах і дзяржаў­ных архівах.

Пра ідэю прэміі распавядае дырэктар Цэнтру ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў Варшаўскага ўнівэрсытэту Ян Маліцкі:

Характэрнай рысай гэтай прэміі зьяўляецца тое, што яе атрымліваюць асобы, якія робяць шмат для дэмакратызацыі Беларусі. Будуюць грамадзянскую супольнасьць, якая памятае пра сваю гісторыю, не адкідвае падзеяў, зьвязаных зь Вялікім Княствам Літоўскім у складзе Рэчы Паспалітай двух народаў. У рамках прэміі ляўрэат езьдзіць ад унівэрсытэту да ўнівэрсытэту, згодна са старой акадэмічнай традыцыяй, дзе праводзіць уласныя лекцыі са студэнтамі й самастойна займаецца навуковымі дасьледаваньнямі. 5 прэстыжных польскіх унівэрсытэтаў гарантуюць існаваньне гэтай узнагароды.

Упершыню прэмія была ўручана ў 2006 годзе гісторыку Валянціну Голубеву.

В. Голубеў: Скрозь было выдатна. Я вельмі ўдзячны кіраўніцтву ўсіх 5‑і ўнівэрсытэтаў, супрацоўнікам усіх бібліятэк і архіваў, дзе я працаваў. Беласток — гэта беларускі куток у Польшчы. Варшава — гэта архівы, гэта навуковы й палітычны цэнтар цяпершняй Польшчы. Кракаў‑ гэта Кракаў! Гэта і ўнівэрсытэт, і бібліятэкі, і архівы. Уроцлаў — гэта месца, куды вельмі рэдка даяжджалі беларускія навукоўцы. А Познань — гэта і бібліятэка Рачыньскіх, і Курніцкіх. Там ёсьць шмат людзей, якія займаліся гісторыяй Беларусі. Пра ўсё можна сказаць у такім высокім стылі. Год прайшоў вельмі хутка. Але я жыву гэтым, я працую, апрацоўваю сабраныя матэрыялы. І хаця ўжо прадставілі трэцяга ляўрэата прэміі імя Льва Сапегі, я сябе ўспрымаю як быццам бы толькі пачаў працаваць.

Другім ляўрэатам прэміі зьяўляецца літаратуразнаўца Язэп Янушкевіч, які ўжо правёў больш за палову сваіх дасьледаваньняў у Польшчы, але, як заначае, яшчэ намерваецца зрабіць шмат карыснага.

Я. Янушкевіч: Прайшоў год ад уручэньня самой прэміі, а для працы я маю цэлых чатыры месяцы. Памятаючы больш‑менш знаёмае кожнаму ўяўленьне, што такое апошнія дні для студэнта, то ўявіце, што 4‑ы месяцы для такога працаўніка, як я — гэта вельмі нямала. Найбольш плённа для мяне прайшоў побыт у Кракаве, дзе апроч легендарнай Ягелёнкі, я працаваў у музэі Чартарыскіх, у архіве на Вавэлі, дзе пазнаходзіў дакумэнты пра родны Ракаў. Працавалася ў Беластоку й працавалася ў Варшаве. Наперадзе ў мяне яшчэ ўнівэрсытэт імя Адама Міцкевіча ў Познані і Ўроцлаў.

Сёлетні, трэці па ліку, ляўрэат навуковай прэміі, гэта таксама гісторык. Як зазначае Ян Маліцкі, было даволі цяжка вызначыць сёлетняга ляўрэата пасярод так знакамітага кола кандыдатаў:

Няма звычаю распавядаць пра іншых кандыдатаў, але я скажу, што сёлетні ляўрэат быў самым маладым сярод усіх кандыдатаў, якія прайшлі ў другі тур. Капітула вырашыла абраць гэтага кандыдата, таму што, па‑першае, аб ім гавораць як аб адным з самых здольных і знакамітых гісторыкаў маладога пакаленьня ў Беларусі. Па‑другое, гэтая прэмія зьяўляецца ініцыятывай акадэмічных колаў. Свайго роду інвэстыцыя ў маладых дасьледчыкаў, інвэстыцыя ў эліты. А эліты — гэта фундамэнт пераменаў і грамадзкага ладу. Два папярэднія ляўрэаты выканалі сваё заданьне, і гэта карысьць для польскіх унівэрсытэтаў. Цяпер як адзін, так і другі ляўрэат рыхтуюць да друку свае кніжкі, якія будуць свайго роду бачным знакам прэміі імя Льва Сапегі.

Дзякуючы ўзнагародзе, сёлетні ляўрэат зможа працягваць дасьледаваньні, распачатыя ў Горадні.

Сяргей Токць: Ужо гадоў зь дзесяць я займаюся гісторыяй беларускай вёскі. Гісторыяй маёй роднай вёскі, што мяне асабліва натхняе. Я ўжо напісаў кнігу й хачу працягваць працу ў гэтым кірунку. Гісторыя нам вельмі блізкая. І калі гаварыць пра вёску, то вясковая культура Польшчы й Беларусі вельмі‑вельмі падобная. А паколькі ў сучаснага мясцовага насельніцтва і Польшчы, і Беларусі продкі зь сялян, на плячах якіх трымалася цывілізацыя і польская, і беларуская, то, безумоўна, шмат агульнага і ў нашай гісторыі. Я думаю, што такія дасьледаваньні дапамогуць яшчэ раз гэта пацьвердзіць.

У Сяргея Токця наперадзе цікавая навуковая вандроўка па прэстыжных польскіх унівэрсытэтах: самым старэйшым польскім ўнівэрсытэце — Ягелёньскім у Кракаве, дзе навучаліся таксама й беларускія выбітныя навукоўцы, у прыватнасьці, Францішак Скарына. Таксама ў Варшаўскім, Беластоцкім, Уроцлаўскім, ды Познаньскім унівэрсытэце імя Адама Міцкевіча.

Паводле: Караліна Русіновіч, Польскае радыё для замежжа

Каментары

Афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага17

Афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Усе навіны →
Усе навіны

У Грузіі пратэсты ідуць чацвёрты дзень. Апазіцыя патрабуе эфіру на ТБ2

Спявак Герман Цітоў на Алексіевіч: Ты павінна быць з Лукашэнкам на «вы» і шэптам35

Украінцы з «Хаймарса» накрылі ганаровае пастраенне расійскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці. 12 загінулых9

Падрабязнасці здарэння ў Хойніках, дзе воўк напаў на вартаўніка і міліцыянтаў1

Зяленскі: Украіна можа ўступіць у НАТА без дзеяння артыкула 5 на ўсёй тэрыторыі8

У Польшчы ёсць свае сёстры Груздзевы — сёстры Гадлеўскія ВІДЭА2

У цэнтры Мінска з'явілася кафэ ў афрыканскім стылі. Каб яго адкрыць, уласніца прадала кватэру5

Хто такія садыкі? Расійскія вайскоўцы ў Сірыі нарадзілі адмысловы слэнг16

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску78

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага17

Афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Галоўнае
Усе навіны →