Украінская кампанія «Абалонь», якая вырабляе піва і безалкагольныя напоі, будзе па кантракце вырабляць сваю прадукцыю ў Расіі — на магутнасцях «Маскоўскай піваварнай кампаніі» (МПК).
Як паведаміла прэс-служба МПК, ліцэнзійны кантракт з кампаніяй «Абалонь» ужо падпісаны.
З 15 жніўня 2014 Расспажыўнагляд забараніў увоз у Расію спіртных напояў і піва некаторых украінскіх вытворцаў, у тым ліку кампаніі «Абалонь».
«Абалонь» з'яўляецца найбуйнейшым экспарцёрам піва з Украіны.
Каментары