Антыдэпрэсант і лекі для сэрца названыя магчымымі «забойцамі» Эболы
Ужо дазволеныя лекі дамапаглі ў барацьбе з вірусам мышам.
Навукоўцы прааналізавалі 2,5 тысяч сучасных лекаў ды знайшлі 30, што забіваюць вырус Эболы ў прабірцы. Апошнія яны праверылі на мышах, пра што распавялі ў часопісе Science Translation Medicine.
Каля 70% інфектаваных Эболай мышэй выжылі дзякуючы лекаванню залофтам (Zoloft) і каля 100% — праз лекаванне васкорам (Vascor).
Названыя лекі блакуюць вірусу магчымасць уваходзіць у здаровыя клеткі, размнажацца ў іх і пакідаць клеткі.
Вынаходніцтва новых лекаў і іх узгадненне для ўжывання на людзях займае да 10 год і каштуе мільёны, а то і мільярды даляраў. Але заўсёды ёсць шанцы, што ўжо дазволеныя лекі могуць дапамагчы ў барацьбе з новымі хваробамі.
Вядома, іх таксама прыйдзецца праверыць перад тым, як прапанаваць людзям як сродак ад Эболы. У хуткім часе навукоўцы правядуць тэсты на большых жывёлах і правераць камбінацыі залофта і васкора з іншымі лекамі.
Каментары