Пяць чалавек загінулі і парадку 900 дамоў згарэла ў выніку пажараў у Хакасіі.
Пра гэта паведаміла interfax.ru крыніца ў праваахоўных органах гэтага расійскага рэгіёна на поўдні Сібіры.
Колькасць пацярпелых — больш за 70, 11 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане.
12 красавіка ў рэгіянальнае ўпраўленне МНС паступілі паведамленні пра ўзгаранні пабудоў у гарадах Абакан і Чарнагорску, а таксама ў 30 пасёлках, на двух хутарах і на двух станцыях. Узгаранні былі зафіксаваныя ў васьмі раёнах.
Адбыліся 10 лясных пажараў на агульнай плошчы больш за 5000 гектараў. Прычыны лясных пажараў — пераход у лес агню некантраляваных выпальванняў сухой травы на землях сельгаспрызначэння і неасцярожнае абыходжанне з агнём у лесе. А моцны парывісты вецер спрычыніўся да імгненнага распаўсюду пажараў, дадае ria.ru.
21:47
Амаль уся тэрыторыя Хакасіі зацягнута дымам з-за пажараў, перадае ria.ru са спасылкай на рэгіянальны глаўк МНС.
«Ад шматлікай колькасці ачагоў узгарання практычна ўся тэрыторыя Хакасіі зацягнута з'едлівым дымам», - паведамілі ў ведамстве.
Каментары