Свет44

У французскіх Альпах разбіўся пасажырскі самалёт рэйсам Барселона — Дзюсельдорф: усе 150 чалавек загінулі

Менавіта гэты борт А320-211 разбіўся, здзяйсняючы рэйс з Барселоны ў Дзюсельдорф

На поўдні Францыі, у дэпартаменце Альпы Верхняга Праванса, днём 24 сакавіка разбіўся самалёт A320, які ляцеў рэйсам Барселона — Дзюсэльдорф, з аэрапорта Эль-Прат рэйс 9525, нямецкай авіякампаніі Germanwings (філіял Люфтганзы).

Germanwings паведаміла ў «Твітары», што на борце самалёта было 150 чалавек: 144 пасажыры і 6 членаў экіпажа.

Самалёт знік з экранаў радараў прыкладна ў 11:00 (13:00 па Мінску), яго абломкі ўжо знойдзены паміж гарадкамі Дзінь-ле-Бэн і Барселанет. Міністр унутраных спраў Бернар Казнёў вылецеў на месца здарэння, паведаміў прэм'ер Мануэль Вальс, піша Le Monde.

Вальс зазначыў, што прычыны аварыі не вядомыя, але, відаць, усе пасажыры і члены экіпажу загінулі.

Сваякі загінулых у аэрапорце Эль-Прат у Барселоне, leparisien

Прэзідэнт Франсуа Алянд заявіў, што прычыны аварыі трэба яшчэ вызначыць, але, хутчэй за ўсё, усе 150 чалавек загінулі. «Мы пакуль не ведаем імёнаў ахвяраў, але хутчэй за ўсё сярод ахвяраў шмат немцаў», — сказаў Алянд.

Пазней французскія ўлады ўдакладнілі, што на борце былі 42 іспанцы. Кіраўнік Каталоніі Артура Мас збіраецца выступіць са зваротам.

твітар прэм'ера Іспаніі

Канцлер Германіі Ангела Меркель сказала, што яна «ў шоку» паведаміў прадстаўнік кіраўніка ФРГ.

Канцлер, якая пагутарыла па тэлефоне з прэзідэнтам Францыі Франсуа Аляндам і прэм'ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахоем, адмяніла свае «іншыя сустрэчы».

«Шмат іспанскіх ахвяраў, нямецкіх і турэцкіх», — сказаў кароль Іспаніі Феліпэ на прыступках Елісейскага палаца. Ён абвясціў пра «адмену» свайго дзяржаўнага візіту ў Францыю, перадае leparisien.fr

«Пасольства Беларусі ў ФРГ правярае, ці былі грамадзяне Беларусі сярод пасажыраў самалёта», - паведамляецца ў афіцыйным допісе беларускага МЗС у «Твітэры», — піша БелаПАН.

Le Monde

Каментары4

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →