Міністэрства абароны Украіны аднаўляе будаўніцтва артылерыйскіх катэраў праекта 58155 «Гюрза-М», паведаміў украінскі Тэлеграф.
Будаваць караблі будуць у Кіеве на заводзе «Ленінская кузня», сказаў камандуючы ВМС Украіны віцэ-адмірал Сяргей Гайдук. Плануецца, што 2 катэры, здольныя плаваць і ў моры, і па рэках, будуць перададзеныя флоту да канца 2015 году.
Браніраваны катэр распрацаваны ўкраінскім «Казенным даследна-праектным цэнтрам карабельнага будаўніцтва», мае даўжыню 23 метры, шырыню 4,8 метра, асадку 1 метр. Поўнае водазмяшчэнне — 50,7 тоны, максімальная хуткасць — 28 вузлоў. Экіпаж — 5 чалавек, узбраенне — 2 дыстанцыйна кіраваных баявых модуля БМ-5М.01 «Катран-М» (30-мм аўтаматычная пушка, 30-мм аўтаматычны гранатамёт, 7,62-мм кулямёт, 2 супрацьтанкавыя ракеты «Бар'ер»).
Такія караблі будуць мець за мэту абарону ўзбярэжжа, патруляванне, дапамогу дэсантным, разведным і памежным групам. Таксама «Гюрзы» здольныя атакаваць і знішчаць умацаванні праціўніка, будынкі, масты, бранятэхніку, падтрымліваць агнём свае сухапутныя войскі.
Каментары