Улада1010

Як Лукашэнка «тых, хто правініўся», перасаджвае з пасады на пасаду

Падчас наведвання Гродна Аляксандр Лукашэнка сёння запатрабаваў «караць тых, хто перасаджвае з крэсла на крэсла кіраўнікоў, што правалілі справу».

«Больш за ўсё недапушчальна, калі кіраўнікі, вызваленыя ад займаемай пасады за тое, што правалілі ўчастак працы, у тым ліку здзейснілі правапарушэнні, перасаджваюцца з аднаго кіруючага крэсла ў іншае, — заявіў Лукашэнка. — За гэта спагнанне будзе жорсткім».

«Наша Ніва» ўзгадала пяць выпадкаў, калі сам кіраўнік Беларусі хутка мяняў гнеў на міласць, даючы «нядбайным» чыноўнікам і менеджарам новыя пасады.

Ці можна патрабаваць гэтага ад кіраўнікоў драбнейшага рангу, калі ўласны прыклад не бездакорны?

Міхаіл Русы

Звольнены за фальсіфікацыю: У 2003 годзе тагачасны міністр сельскай гаспадаркі Міхаіл Русы быў звольнены з пасады з наступнай фармулёўкай: «За невыкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы аб забеспячэнні поўнай і своечасовай выплаты заработнай платы работнікам аграпрамысловага комплексу і пагашэнні запазычанасці перад насельніцтвам і сельскагаспадарчымі арганізацыямі за здадзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама за фальсіфікацыю справаздачных даных па гэтых пытаннях». Лукашэнка нават казаў, што Русы «здзекуецца з сялян».

У будучыні: У той самы 2003 год Міхаіла Русага адправілі дарадцам аддзяленя пасольства Беларусі ў Санкт-Пецярбург. Ад 2004 года – дэпутат палаты прадстаўнікоў. І вось фінт: у 2010 годзе Русы зноў прызначаны міністрам сельскай гаспадаркі.

Сёння: У красавіку 2012 Русы ўвогуле пайшоў на павышэнне. Цяпер ён віцэ-прэм’ер, які курыруе пытанні сельскай гаспадаркі.

Леанід Мальцаў

Звольнены за п’янства: «За ўчынак, які дыскрэдытуе вайсковае званне афіцэра (з'яўленне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане)». 31 кастрычніка 1996 года Леанід Мальцаў выступаў перад студэнтамі мінскага медінстытута. Лукашэнку, які прысутнічаў у зале, падалося, што Мальцаў п’яны. Кажуць, што Лукашэнка тады нават сказаў: «Перад вамі толькі што выступаў былы міністр абароны».

У будучыні: Праз пару месяцаў Мальцаў быў прызначаны першым намеснікам начальніка штаба па каардынацыі вайсковага супрацоўніцтва дзяржаваў-удзельніц СНД. У 2000-м яго вярнулі ва ўладу, прызначыўшы намеснікам дзяржсакратара Рады бяспекі. А ў 2001-ым Мальцаў вярнуўся на пасаду міністра абароны.

Сёння: Апошні год Мальцаў займае пасаду кіраўніка памежнага камітэта.

Аляксандр Бароўскі

Звольнены за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі: 27 сакавіка 2008 года Вярхоўны суд Беларусі паставіў кропку ў крымінальнай справе былога старшыні канцэрну «Белнафтахім» Аляксандра Бароўскага. Менеджар быў асуджаны на 5 гадоў турмы па артыкуле 424 частка 2 КК: «Наўмыснае насуперак інтарэсам службы здзяйсненне службовай асобай з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці дзеянняў з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры або істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян альбо дзяржаўным або грамадскім інтарэсам (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі)».

У будучыні: У снежні таго ж года Аляксандр Бароўскі быў памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам і вызвалены з турмы. А яшчэ праз год – у снежні 2009 – Бароўскага прызначылі генеральным дырэктарам МАЗа. У красавіку 2012-га Бароўскі з рук Аляксандра Лукашэнкі атрымаў адну з найбольш прэстыжных узнагарод Беларусі – ордэн Пашаны.

Сёння: Выйшаў на пенсію.

Ігар Рачкоўскі

Звольнены за плюшавы дэсант: 31 ліпеня 2012 года Аляксандр Лукашэнка адправіў у адстаўку кіраўніка памежнага камітэта Ігара Рачкоўскага. Афіцыйная фармулёўка: «За неналежнае выкананне службовых абавязкаў па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь». Справа ў тым, што ў пачатку ліпеня таго года на тэрыторыю Беларусі нелегальна заляцеў шведскі «медзведзіроўшчык». З яго борта на тэрыторыю Валожынскага раёна і Мінска скідвалі плюшавых мядзведзікаў з улёткамі аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Гэтаксама беспакарана самалёт зляцеў назад на тэрыторыю Літвы.

У будучыні: У той самы год Рачкоўскі стаў першым віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэту. Гэта значыць, намеснікам самога Лукашэнкі.

Сёння: Не так даўно Ігар Рачкоўскі ўзначаліў Федэрацыю хакея Беларусі.

Віктар Шэйман

Звольнены за выбух на Дзень рэспублікі: 3 ліпеня 2008 года каля стэлы «Мінск – горад-герой» прагучаў выбух. Смяротных выпадкаў не было, але шмат каго пакалечыла. На нарадзе ў кіраўніка дзяржавы праз чатыры дні Лукашэнка звярнуўся да тагачаснага дзяржсакратара Рады бяспекі Віктара Шэймана: «Не думаю, што Вы павінны заставацца на гэтай пасадзе пасля інцыдэнту. Вы вінаватыя, перш за ўсё! Вы паводле даручэння прэзідэнта не адзін год, а дзесяць гадоў арганізуеце падобныя мерапрыемствы. І нічога не зрабілі!» Назаўтра Шэйман сапраўды быў звольнены, але дзеля справядлівасці варта сказаць, што з фармулёўкай: «У сувязі з пераводам на іншае месца працы».

У будучыні: Спачатку Шэйман стаў памочнікам Лукашэнкі па асаблівых даручэннях. На гэтай пасадзе ён часта з’яўляўся ў краінах Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі.

Сёння: Ад зімы 2013-га ўзначальвае Кіраванне справамі прэзідэнта.

Каментары10

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву26

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп мае намер намінаваць Марка Рубіа на пасаду дзяржсакратара

Так выглядае Максім з Крывога Рога, у якога пасля ўдару расійскай ракеты загінулі жонка і трое малых дзяцей5

Пуцін хоча вярнуць Курскую вобласць да інаўгурацыі Трампа?9

Чарга з легкавікоў вярнулася на польскай мяжы

Алексіевіч: Пад сцягам Пуціна збіраецца ўсё фашыствуючае ў свеце11

У Абхазіі перакрылі дарогі, патрабуючы вызваліць затрыманых актывістаў апазіцыі. Што вядома1

У інтэрнэт злілі канфідэнцыйнае дасье на найбольш верагоднага кіраўніка Дзярждэпа пры Трампе. Чаго чакаць Беларусі?12

Журналісты назвалі імёны імаверных забойцаў лётчыка-перабежчыка Максіма Кузьмінава2

Пуцін даў пасмяротна Героя Расіі генералу, які загінуў у п'яным ДТЗ на матацыкле2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву26

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву

Галоўнае
Усе навіны →