Кіно3232

Поўны сцэнар «Авеля»: як служба бяспекі прэзідэнта Беларусі дапамагае выратаваць свет

У інтэрнэце з'явіўся поўны сцэнар фільма «Авель».

Фільм распавядае пра тое, як служба бяспекі прэзідэнта Беларусі і місіянеры з магутнай арганізацыі захавальнікаў таямніцы Каінавага знаку (авеліты) спрабуюць выратаваць свет.

Сакрэтная арганізацыя прамых нашчадкаў біблейскага Авеля сабрала інфармацыю аб генетычным кодзе кожнага жыхара Зямлі і вызначае верагоднасць забойстваў з дапамогай кампутарнай праграмы, якая дэшыфруе код Каіна.

Каінавы знак, таямніцу якога захоўваюць авеліты, гэта ланцужок генетычнага кода - генетычная праграма ў ігрэк-храмасоме, спадкаванай па мячы, якая адказвае за верагоднасць учынення чалавекам забойства…

Журналістка Сара, адна з місіянерак арганізацыі, ездзіць па ўсяму свету і спрабуе прадухіліць рэзанансныя забойствы «з вялікай колькасцю ахвяр і далёкасяжнымі наступствамі». Праўда, яе праца не асабліва эфектыўная і пасля няўдалай аперацыі, якую зрываюць таемныя нядобразычліўцы, у Тунісе ўспыхвае рэвалюцыя.

Нашмат лепш журналістцы атрымоўваецца выкрываць амерыканскую замежную палітыку, а яе кніжка «Штосьці не так з амерыканскай марай?» становіцца бэстсэлерам.

Пасля Туніса Сара атрымлівае новае заданне - у Беларусі, у якой толькі што прайшлі прэзідэнцкія выбары і адбываюцца масавыя пратэсты. Кампутарная праграма авелітаў вылічыла імавернасць двух злачынстваў і місіянеры павінны прадухіліць іх.

Пад выглядам замежных інвестараў місіянеры прыбываюць на Беларускі аўтамабільны завод, дзе ледзь не становяцца ахвярамі замаху. БелАЗ з дыстанцыйным кіраваннем падчас прэзентацыі інвестарам губляе кіраванне і спрабуе іх раздушыць. Іх цудам ратуе маёр службы бяспекі прэзідэнта Ягор Анісімаў, які апынуўся ў гэты час на заводзе, каб падрыхтаваць візіт кіраўніка дзяржавы.

Як высвятляецца, місіянераў цікавіць ягоны брат Вадзім. Ён працуе на БелАЗе праграмістам. Менавіта Вадзім, паводле прагнозу авелітаў, з імавернасцю 82,3% учыніць забойства бліжэйшым часам. Рэч у тым, што Вадзім і Ягор не падзялілі дзяўчыну (вядомую тэлевізійную журналістку Веру) і Вадзім не можа дараваць свайму брату.

Ягора Анісімава прыстаўляюць да амерыканскай журналісткі ў якасці аховы. Ён павінен суправаджаць амерыканцаў на прэс-канферэнцыю і на хакей.

Як бы між іншым, журналістка падчас прэс-канферэнцыі кіраўніцтва БелАЗа ў Нацыянальнай бібліятэцы тлумачыць, што змагацца з дыктатурай не варта і трэба шукаць іншы шлях - шлях эвалюцыі.

Памочнік Сары, Крыс Уэйн, у гэты ж час сочыць за іншым патэнцыйным забойцам - недалугам з прыгарада Менска Кірылам, які плануе падарваць самаробную бомбу ў месцы масавага збору людзей. Дзякуючы прафесійнай і супольнай працы АМАПу Кірылу не атрымоўваецца пранесці бомбу на хакейны матч, на які, дарэчы, збіралася і амерыканская журналістка, і ён наважваецца ўчыніць тэракт у метро.

Служба бяспекі прэзідэнта памылкова мяркуе, што Крыс Уэйн спрабуе забіць Сару і абвяшчае на яго паляванне. Ягор Анісімаў на матацыкле пераследуе Крыса Уэйна, аднак у самы апошні момант хтосьці паспявае падарваць самога Уэйна (знявечаны, але жывы). Ягор працягвае пагоню за падазроным аўтамабілем і трапляе на палігон выпрабаванняў БелАЗаў. 400-тонны самазвал на дыстанцыйным кіраванні атакуе маёра, але Ягору атрымоўваецца нейтралізаваць аператара-тэрарыста. Ім быў стажор завода з Туніса, агент здрадніка ў шэрагах авелітаў.

Сара і яе партнёры вымушаныя расказаць Ягору Анісімаву таямніцу і цяпер ужо разам яны ідуць па слядох магчымых забойцаў. Яны паспяваюць прыехаць на станцыю метро за імгненне да выбуху і адзін з місіянераў гіне. Кіраўніцтва Ягора думае, што ён і амерыканцы арганізавалі выбух у метро. Цяпер ужо ў вышук абвешчаны сам маёр СБ.

Сара і Ягор Анісімаў знаходзяць у старым вясковым доме сям'і Анісімава звязаную дзяўчыну (тэлевізійную журналістку), якую брат Ягора - Вадзім узяў у закладнікі, туды ж прыбывае група захопу і брат Ягора. Вадзім адпраўляецца на перамовы, у дом ён прынёс выбухоўку і спрабуе ўсіх падарваць, аднак Ягор ратуе жыццё брату.

Заканчваецца фільм на выспе Утэя ў Нарвегіі. Сара вылічвае здрадніка ў радах авелітаў. Ім быў яе куратар Дэвід Паркер. Ягор, Сара, Вера і Крыс Уэйн спрабуюць нейтралізаваць здрадніка, але тут з'яўляецца Брэйвік з карабінам і ладзіць пабоішча. Паркер паспявае збегчы з выспы на маторнай лодцы, але Брэйвік расстрэльвае лодку і Паркер гіне падчас выбуху.

«Франкенштэйн забіў свайго гаспадара», - робіць выснову амерыканская журналістка Сара.

* * *

Поўны сцэнар спампаваць ТУТ

Каментары32

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты10

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты

Усе навіны →
Усе навіны

На Любанскім вадасховішчы пабачылі вельмі рэдкую ў нас птушку

Стала вядома, як павялічыцца падатак на нерухомасць для фізічных асоб

Майстар даносаў з Германіі стаў мільянерам9

У Магілёве ствараюць мурал са львом ФОТАФАКТ3

«Калі застаняцеся, вас чакае смерць». У чаканні ўрагану «Мілтан» з Фларыды эвакуююць мільёны людзей

Лукашэнка атрымаў ад Расіі тую ж узнагароду, што і Мураўёў-Вешальнік. Хто яшчэ з беларусаў яе атрымліваў?37

«Рамштайн» адмянілі з-за Байдэна4

МТЗ пачаў выпуск газонакасілак на заводзе ў Смаргоні

Выйшла новая кніга #IMBY пра беларускую гісторыю 1991-2005 гадоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты10

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты

Галоўнае
Усе навіны →