Афіша

Боса-нова ў Менску

У чацьвер, 2 жніўня, у клюбе «Графіці» пройдзе канцэрт Весны Касэрэс — выканаўцы бразыльска-кубінска-славянскай музыкі.

У чацьвер, 2 жніўня, у клюбе «Графіці» пройдзе канцэрт Весны Касэрэс — выканаўцы бразыльска-кубінска-славянскай музыкі.

***

Весна Касэрэс — сьпявачка, акардэаністка і кампазытар харвацка‑чэска‑славенска‑гішпанскага паходжаньня. Шматэтнічная і яе музыка, дзе спалучаюцца традыцыі балканскага мэласу, лацінскіх рытмаў, усходніх вакальных тэхнік і эўрапейскай клясычнай музыкі. Нарадзілася ў Харватыі, ад 1990 году жыве ў Празе.

Весна выступае на канцэртах і фэстывалях у Чэхіі ды іншых краінах з сваёй групай, якая грае пераважна бразыльскую і кубінскую музыку. Аднак гэтым яе музычны дыяпазон не абмяжоўваецца — яна сьпявае свінг, піша музыку для тэатру, а апошнім часам пачала выступаць з сольнымі канцэртамі ў суправаджэньні акардэону.

«У тым, што я выконваю падчас жывых выступаў, ёсьць і джаз, і этна, і рок, трошкі попу, застаецца месца і для імправізацыі — нехта назаве гэта джазам, нехта скажа, што гэта занадта папсова для джазу. Звычайна я імкнуся пазьбягаць крайнасьцяў і шукаць свой шлях, сваю іскру», — кажа Весна.

Весна Касэрэс была першай у Празе сьпявачкай, якая пачала сьпяваць аўтэнтычную бразыльскую музыку — у 1995 годзе разам з мэксыканскім гітарыстам Паблам Артызам яна заклала гурт «Anima», у аснову рэпэртуару якога леглі песьні вялікіх бразыльскіх паэтаў‑кампазытараў ­ Каэтану Вэлозу, Шыку Буаркі, Жоржы бэна, Мілтана Насімэнту (ягоная песьня Anima дала назву гурту).

У сваім пазьнейшым, больш «джазавым» пэрыядзе творчасьці Весна зачаравала слухачоў сваёй інтэрпрэтацыяй боса‑новы і самбы. Багатыя гармоніі, характэрны рытмічны ўзор акустычнай гітары, прыемнасьць і пяшчотнасьць Весьнінага голасу і шарм партугальскай мовы ў яе бразыльскім варыянце пераносяць слухачоў на бестурботныя пляжы Рыё‑дэ‑Жанэйра. Дарэчы, сёлета ў студзені Весна ўдзельнічала ў Рыё‑дэ‑Жанэйра ў канцэртах, прысьвечаных 80‑годзьдзю «бацькі боса‑новы» Антонію Карлуша Жабіма.

Ад 2003 году Весна выступае і сама — як сьпявачка і акардэаністка. Яе рэпэртуар улучае ў сябе як свае ўласныя кампазыцыі, гэтак і песьні розных народаў — харвацкія, гішпанскія, мэксыканскія, бразыльскія ды іншыя. У іх спалучаюцца выразныя мэлёдыі, узбагачаныя жывымі рытмамі, вакальныя экспэрымэнты і арыгінальныя акардэонныя аранжыроўкі.

Між іншага варта заўважыць, што Весна — жонка геніяльнага беларускага перакладчыка Сяргея Шупы.

Адзіны канцэрт Весны Касэрэс у Менску адбудзецца 2 жніўня ў клюбе «Графіці» (завулак Калініна, 16), які гэткім чынам на адзін дзень прыпыніць свае летнія вакацыі.

Пачатак а 20‑й.

Каментары

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →