Аляксандр Лукашэнка на агульнавайсковым палігоне Абуз-Лясноўскі ў Брэсцкай вобласці азнаёміўся з айчыннымі навінкамі ваенна-прамысловага комплексу, паведамляе БелТА.
Лукашэнку прадэманстравалі беспілотныя авіяцыйныя комплексы, якія стаяць на ўзбраенні арміі, а таксама перспектыўныя распрацоўкі. Асноўную ўвагу ён надаў беларускім узорам.
Паведамляецца, што сярод прадстаўленых мадэляў былі беспілотнікі-разведчыкі, ударныя комплексы і таксама разведвальна-ўдарны беспілотны верталёт, аналагаў якому ў свеце няма. Амерыканцы не дзеляцца гэтай распрацоўкай са сваімі партнёрамі.
Каментары