Тэатр

Балет «Мефіста»: першая ластаўка новай вясны

Музкамедыя выходзіць з летаргічнага сну, у які яго загнаў былы мастацкі кіраўнік. Піша Юлія Андрэева.

Музкамедыя выходзіць з летаргічнага сну, у які яго загнаў былы мастацкі кіраўнік.

З’явіліся цікавыя канцэртныя праграмы. 9 чэрвеня Музычны тэатр пачаў доўгатэрміновы канцэртны праект «Музычныя вечары з Аляксандрам Анісімавым». І вось, нарэшце, знакавая падзея для тэатра — узнаўленне балета «Мефіста» ў харэаграфіі выдатнага танцоўшчыка Уладзіміра Іванова на музыку Уладзіміра Кандрусевіча. Яго першая пастаноўка на сцэне Музычнага тэатра адбылася ў ліпені 2002 года. Для Уладзіміра Іванова гэта была дыпломная работа па заканчэнні балетмайстарскага аддзялення Акадэміі музыкі, але ў ёй ён паказаў сябе сталым, арыгінальным творцам.

Музыка Кандрусевіча таксама прайшла экзамен на творчую сталасць. Часткова яна выкарыстоўвалася ў балеце «Мефістофель» на музыку Шарля Гуно — Уладзіміра Кандрусевіча, які быў пастаўлены ў Ніжагародскай оперы (Расія). Для пастаноўкі ў Мінску кампазітар цалкам перарабіў музыку балета. Мастацтвазнаўца Юлія Чурко напісала да яго новае лібрэта. Дый харэаграфія стваралася зусім у іншым стылі, так што атрымаўся зусім іншы балет, цяпер ужо пад назваю «Мефіста».

Поспех быў агромністы. Аднак спектакль нядоўга трымаўся ў рэпертуары.

Мастацкі кіраўнік Музкамедыі Аляксей Ісаеў стаў заўзята змагацца з балетам.

Яму не падабалася, што балетная трупа Музычнага тэатра рэалізуе сур’ёзныя праекты — такія, як «Жызэль», «Шахеразада», «Мефіста». Магчыма, пэўны ціск быў з боку кіраўніка Опернага, спадара Елізар’ева. Бо напачатку 2000‑х балет Музкамедыі ствараў занадта моцную канкурэнцыю балетнай трупе Вялікага тэатра, якая перажывае не найлепшы перыяд.

У выніку галоўны балетмайстар Музкамедыі, народная артыстка Ніна Дзячэнка, была звольненая,

у тэатры запанаваў дух савецка‑калгаснай музычнай камедыі, апафеозам якога стаў «Бабскі бунт».

Пасля сыходу Ісаева тэатр усё яшчэ балансуе між савецкім кітчам і мастацтвам, але перамога кітчу ўжо не відавочная. Хоць спусташэнні, пакінутыя ранейшым кіраўніцтвам, у адзін дзень не залатаеш. Тэатр апынуўся амаль у такім самым становішчы, як на пачатку 1990‑х: без грошай у кішэні, без гастрольных кантрактаў. Але тады прыйшла моцная каманда, намаганнямі мастацкага кіраўніка Змітра Косціна для калектыву настаў сапраўдны залаты век. Правінцыйны Тэатр музычнай камедыі хутка стаў адным з найцікавейшых творчых калектываў краіны. У ім ставіліся оперы, аўтэнтычныя версіі класічных аперэт, цікавыя балеты. Яшчэ крыху — і Музкамедыя стала б для Беларусі нечым накшталт Музычнага тэатра імя Станіслаўскага і Неміровіча‑Данчанкі ў Маскве. Але яму падрэзалі крылы.

Цяпер перспектыўныя творцы ў тэатры таксама ёсць. Ёсць цудоўны аркестр зусім не «аперэтачнага» ўзроўню, яскравыя артысты. Нядаўна ўпершыню за шмат гадоў з’явіўся галоўны балетмайстар — Зміцер Якубовіч. І гэта дае надзею, што тэатр зноў стане прывабным і для гледачоў, і для тэатральных крытыкаў.

А пакуль 26 і 30 чэрвеня публіцы прапануецца «першая ластаўка» новай вясны — балет «Мефіста» харэографа Уладзіміра Іванова. У галоўных ролях — дыпламанты і лаўрэаты міжнародных конкурсаў Віталь Краснаглазаў, Рыгор Крукоўскі і Рына Івакіры. Сцэнаграфія Змітра Мохава. За дырыжорскім пультам — Мікалай Макарэвіч. І, зразумела ж, цудоўная музыка Уладзіміра Кандрусевіча.

Каментары

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні5

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Роўна 25 гадоў таму бясследна зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі3

Учорашнюю стральбу ў Фларыдзе кваліфікавалі як замах на Трампа6

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі17

Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў10

Каля дома Трампа ў Фларыдзе адбылася страляніна. Мільярдэр не пацярпеў4

Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!51

У Бараўлянах пара занялася сэксам у скверы. Цяпер у каханкаў праблемы з законам10

Названыя пераможцы конкурсу астранамічнай фатаграфіі ФОТА

Шрайбман патлумачыў, навошта катуюць Калеснікаву і Бабарыку27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні5

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →