Украінская пошта вызначылася, як будзе выглядаць марка «Рускі карабель, ідзі ***!»
Пераможцам аб'яўленага народнага галасавання стаў украінскі мастак Boris Groh, за якога прагаласавала больш за 1700 чалавек з 8 тысяч галасоў. ⠀
Як паведамляюць у «Укрпошце», цяпер неабходна завяршыць арганізацыйныя пытанні і перадаць эскіз у друк:
«Таму не будзем губляць часу! Бярэмся да працы, каб у найбліжэйшы час вы ўжо змаглі скарыстацца маркай і адправілі таму, каму трэба».
Каментары