Улада

Лукашэнка адказаў Пазняку наконт акупацыі Беларусі

Сёння на нарадзе ў Лукашэнкі абмеркавалі пытанні бяспекі на дзяржаўнай мяжы.

Фота: БелТА

Лукашэнка, у прыватнасці, адзначыў, што ў апазіцыйных СМІ ўвесь час мусіруюць тэму беларуска-расійскіх вучэнняў, падлічваючы, колькі вайскоўцаў з Расіі прыбудзе ў Беларусь, піша БелТА.

Прычым вучэнні часам называюць «планам акупацыі». З такой фармулёўкай, напрыклад, выступіў Зянон Пазняк. Паводле яго заявы, у Беларусь прыбудуць сотні вагонаў ваеннай тэхнікі з Расіі і сто тысяч салдат.

Лукашэнка нечакана адказаў на гэтыя заявы Пазняка. 

«Я рэдка называю прозвішчы, але звяртаюся да слоў Зянона Станіслававіча не таму, што ён для нас нейкі ўзор. Гэта антыпод нашай палітыкі. Але я яго вельмі добра ведаю, як і ён мяне. Чалавек не дурны, разумее ўсё, — адзначыў ён. — Слухайце, 200 чыгуначных саставаў — гэта ніколі не змесціцца. Гэта ж элементарна палічыць, нават калі ты не ведаеш, што такое армія».

«Але справа не ў гэтым. Я падумаў: дзе ж ты быў, змагар за суверэнітэт і незалежнасць, у 2020 годзе, калі нас вось-вось гатовыя былі акупаваць? Чаму тады не бараніў суверэнітэт і незалежнасць? Дзе ты быў?» — звярнуўся Лукашэнка з пытаннем да Пазняка. 

«І самае галоўнае, я ўжо звяртаюся да тых, хто, прачытаўшы гэта і пачуўшы гэта ў Беларусі (а гэта частка нашага грамадства, частка дзяржавы, дзе я з'яўляюся прэзідэнтам), і для Зянона хачу сказаць: ніколі, ніколі, прынамсі пакуль я прэзідэнт і вы генералы, мы не дапусцім акупацыі Беларусі. Гэтага не будзе ніколі ні з якога боку. Ні злева, ні справа, ні з захаду, ні з усходу, ні з поўначы, ні поўдня. Ніколі. Мы памром, але гэтага не дапусцім. Таму не трэба спекуляваць на гэтай тэме», — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён нагадаў, што Беларусь і Расія даўно абвясцілі аб планах правесці сумеснае вучэнне. Гэта рэгулярныя мерапрыемствы для армій абедзвюх краін: у 2021 годзе прайшло вучэнне «Захад», у гэтым годзе манеўры пройдуць у тым ліку на паўднёвых межах Беларусі.

«Гэта яшчэ для нас важна, бо нам прыйдзецца там разгарнуць цэлы кантынгент беларускай арміі. Пра гэта і ў Лунінцы казалі. І тут гэта не звязана ні з якой акупацыяй. Мы проста хочам абараніць нашу паўднёвую мяжу. А падобным палітыкам варта звярнуць увагу на канцэнтрацыю войскаў не толькі на мяжы Латвіі, Літвы, Польшчы, але і Украіны. Не мы першымі пачалі звяртаць увагу на паўднёвую нашу мяжу. Украінцы пачалі сцягваць туды войскі. Не разумею, навошта», — адзначыў Лукашэнка.

Сёння ж Лукашэнка зацвердзіў рашэнне па ахове мяжы.

Як распавялі ў Дзяржаўным памежным камітэце, у 2022 годзе асноўныя намаганні па ахове мяжы будуць сканцэнтраваныя на участках, дзе «магчымае ўзнікненне новых знешніх выклікаў і пагроз памежнай бяспецы, асабліва на ўкраінскім кірунку».

«Перад органамі пагранічнай службы стаяць выразныя задачы. У ліку асноўных — павышэнне эфектыўнасці аховы дзяржаўнай мяжы шляхам удасканалення інжынернага і тэхнічнага абсталявання межаў. Для выяўлення прыкмет падрыхтоўкі правакацый і аператыўнага прыняцця мер па іх спыненні будзе весціся пастаянны маніторынг становішча ў памежнай прасторы», — падкрэслілі ў Дзяржпамежкамітэце.

Зянон Пазняк: Захад і НАТА абсалютна не разумеюць, што адбываецца

Каментары

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?3

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы42

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?3

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →