Улада

Зянон Пазняк: Захад і НАТА абсалютна не разумеюць, што адбываецца

Лідар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазняк у інтэрв'ю Радыё Рацыя расказаў, што думае пра прызначаны рэферэндум, праект новай Канстытуцыі і верагоднасць расійска-ўкраінскай вайны.

Адносна рэферэндуму — толькі байкот:

«Не трэба хадзіць. Не трэба рабіць бачнасць, што сур’ёзна адносяцца да гэтага самазванца. Не трэба яму ствараць бачнасць легітымнасці. Хай ён вырашае сам як захоча. А як ён захоча, так і вырашыць. Гэта не будзе мець ніякага значэння. Трэба прадэманстраваць непадтрымку гэтаму рэжыму».

Адносна тактыкі Ціханоўскай, НАК і Каардынацыйнай рады, каб «абвясціць вотум народнага недаверу, прыйсці на ўчасткі і зрабіць бюлетэні несапраўднымі любым зручным і даступным спосабам»:

«Тыя, якія робяць выгляд, што не разумеюць, і пачынаюць заклікаць, яны працуюць не на беларускі народ, не на Беларусь, а працуюць на Маскву і на рэжым. Таму гэтага рабіць не трэба, катэгарычна. Гэта проста неразумна».

Адносна Канстытуцыі, з якой выкінутыя згадкі пра нейтральнасць Беларусі:

«Гэта галоўныя аспекты, дзеля якіх Масква хоча, каб адбыўся гэты рэферэндум. Дзеля акупацыі ім важна, каб не было ніякіх фармальнасцяў, якія супярэчаць, і таму для іх важна, каб не было ў Канстытуцыі пытання пра нейтралітэт, а калі адбудзецца акупацыя, важна сюды завезці ядзерную зброю, каб зрабіць Беларусь плацдармам, з якога можна будзе пачаць вайну і па якім удараць. Таму гэта вельмі брыдкая, гнюсная маскоўская палітыка, якая выглядае такім чынам, як быццам незаўважна гэтыя два аспекты знесці. А гэтае ёсць самае важнае».

Адносна верагоднасці расійска-ўкраінскай вайны:

«Я думаю, што на бліжэйшы час верагоднасць невялікая. Я лічу, што гэта адцягнены манеўр, на які клюнуў увесь Захад, а рэальнасць такая — пад гэтую траскатню пра ўкраінска-расейскую вайну адбылася акупацыя Беларусі. Уведзенае войска. Працэс гэты працягваецца. Павінны прыехаць сюды 200 цягнікоў па 50 вагонаў. Гэта ў сярэднім будзе 80-100 тысяч жывой сілы. Плюс уся тэхніка. Прапісана ўсё, што яны будуць рабіць. Гэта адпрацоўка аховы дзяржаўных прадпрыемстваў — заводаў, устаноў і г.д. Прапісаны ўвесь план акупацыі.

І такім чынам пад траскатню аб небяспецы Украіны, адбылася акупацыя Беларусі. Гэты стратэгічны балкон ужо ў руках Пуціна. І НАТА не разумее, што адбылося. Адбылася акупацыя Беларусі. І, канешне, гэтае войска застанецца надоўга. Гэта пагроза Украіне, гэта пагроза Польшчы. І можа адбыцца калінінградскі калідор. Гэта пытанне паўдня. Вось што адбываецца. І чаго абсалютна не разумее Захад і НАТА».

Каментары

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?3

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы43

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?3

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →