У дзесяці гарадах Беларусі з'явяцца графіці на гістарычную тэматыку — паглядзіце, якія муралы ўпрыгожаць Пінск і Мазыр ФОТЫ
Плануецца, што праз серыю муралаў будуць транслявацца сюжэты беларускай міфалогіі, гарадскіх гісторый і легендаў.
Пінск стаў першым горадам у рамках вялікага арт-праекта пад назвай «Традыцыі дзеля будучыні». Карціну на адным са шматпавярховікаў горада стварае мастак-мураліст Яўген Сасюра.
У аснове сюжэта мурала — легендарная гісторыя Пінска. Героем карціны стаў сучасны малады чалавек, які ўпэўнена ідзе за сваёй марай.
У Мазыры праца тасама амаль скончаная:
Арт-праект рэалізуецца з арт-супольнасцю Urban Myths і прымеркаваны да 100-годдзя «Беларусбанка».
Каментары