Здарэнні

Сын супрацоўніцы КДБ, вучыўся ў 20-й школе. Што вядома пра сілавіка, які загінуў у перастрэлцы на Якубоўскага?

Сёння апублічылі асобу супрацоўніка КДБ, які загінуў падчас штурму кватэры айцішніка Зельцэра. Зроблена гэта было ў дзень пахавання сілавіка. Да гэтага афіцыйна паведамлялася толькі імя мужчыны — Дзмітрый і яго пазыўны — «Нірвана».

Загінулага супрацоўніка завуць Дзмітрый Федасюк. Яму быў 31 год. Федасюк — ураджэнец Мінска, вучыўся ў звычайнай школе нумар 20.

Жанаты, мае 4-гадовае дзіця. Паведамляюць, што яго маці — кіраўнік аднаго з падраздзяленняў цэнтральнага апарата КДБ.

Федасюк служыў у падраздзяленні «Альфа» КДБ. Займаўся тайскім боксам, удзельнічаў у экстрэмальных спаборніцтвах «Bison Race». У яго сацсетках амаль выключна рэпосты, прысвечаныя зброі і спорту.

У пачатку 2020 года Федасюк разам з іншымі беларускімі спецслужбістамі наведваў Дубай. Там праходзілі спаборніцтвы спецназаўцаў з розных краін свету.

«Альфа», дзе служыў Федасюк, тады заняла 12 месца, беларускі АМАП — 13 ( з беларускіх ССА найлепшы вынік паказаў САХР — трэцяе месца).

Як ужо паведамлялася, пазыўны Федасюка — «Нірвана».

Пра смерць сілавіка выказаліся чыноўнікі, былыя і дзеючыя сілавікі і нават сам Лукашэнка. Але на пахаванне кадэбэшніка Лукашэнка не прыехаў — проста даслаў вянок.

Каментары

Забойства Насралы: дэталі аперацыі і рэакцыя свету13

Забойства Насралы: дэталі аперацыі і рэакцыя свету

Усе навіны →
Усе навіны

Выдавецтва «Янушкевіч» атрымала прэстыжную амерыканскую прэмію1

Хочаце знізіць або падвысіць сваю агрэсіўнасць на 30%? Вось просты спосаб7

Прэзідэнт Сербіі прарочыць Украіне карэйскі сцэнарый1

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы10

У Гвінеі шымпанзэ скрала дзіця і забіла яго. Гэта выклікала бунт1

Сотні люксавых аўто стаяць у чарзе на мытні пад Мінскам7

«Белавія» прадае апошні канадскі самалёт са свайго авіяпарку3

«Гэтая краіна праходзіць праз пекла». Трамп сустрэўся з Зяленскім і пахваліўся добрымі адносінамі з Пуціным6

Жанчыну, якая змагалася з «педафільскім лобі», адправілі на прымусовае лячэнне ў псіхбальніцу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Забойства Насралы: дэталі аперацыі і рэакцыя свету13

Забойства Насралы: дэталі аперацыі і рэакцыя свету

Галоўнае
Усе навіны →