Дзяржаўных узнагарод і падзякі Лукашэнкі ўдастоены 90 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці, паведамляе БелТА.
Так, настаяцельніца Гродзенскага жаночага манастыра БПЦ Марыя Глухава (ігумення Гаўрыіла) удастоена ордэна Францыска Скарыны, а архіпепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый — медаля Францыска Скарыны.
Чытайце: Прэс-сакратар БПЦ адмежаваўся ад гнеўнай прамовы ігуменні Гаўрыілы на пралукашэнкаўскім канцэрце
Спявачцы Жанет Бутэрус-Сароцы далі званне заслужанага артыста.
Таксама Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі 47 прадстаўнікам розных сфер дзейнасці.
Так, сярод іншага, падзякі ўдастоены спявачкі Юлія Быкава, Алена Ланская, старшыня праўлення Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў, старшыня «Беллегпрама» Таццяна Лугіна, заснавальнік грамадскага аб'яднання «Патрыёты Беларусі» Сяргей Рачкоўскі, галоўны доктар 1-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска Дзмітрый Шаўцоў.
Першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан адзначана падзякай «За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у арганізацыю і правядзенне комплексных мерапрыемстваў па супрацьдзеянні распаўсюджванню інфекцыі COVID-19 на тэрыторыі Беларусі».
Каментары