Улада

Ігуменні Гаўрыіле далі ордэн Францыска Скарыны

krynica.info

Дзяржаўных узнагарод і падзякі Лукашэнкі ўдастоены 90 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці, паведамляе БелТА.

Так, настаяцельніца Гродзенскага жаночага манастыра БПЦ Марыя Глухава (ігумення Гаўрыіла) удастоена ордэна Францыска Скарыны, а архіпепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый — медаля Францыска Скарыны.

Чытайце: Прэс-сакратар БПЦ адмежаваўся ад гнеўнай прамовы ігуменні Гаўрыілы на пралукашэнкаўскім канцэрце

Спявачцы Жанет Бутэрус-Сароцы далі званне заслужанага артыста.

Таксама Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі 47 прадстаўнікам розных сфер дзейнасці.

Так, сярод іншага, падзякі ўдастоены спявачкі Юлія Быкава, Алена Ланская, старшыня праўлення Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў, старшыня «Беллегпрама» Таццяна Лугіна, заснавальнік грамадскага аб'яднання «Патрыёты Беларусі» Сяргей Рачкоўскі, галоўны доктар 1-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска Дзмітрый Шаўцоў.

Першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан адзначана падзякай «За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у арганізацыю і правядзенне комплексных мерапрыемстваў па супрацьдзеянні распаўсюджванню інфекцыі COVID-19 на тэрыторыі Беларусі».

Каментары

«Пока ты без дел». Рэктарка Гродзенскага ўніверсітэта ўзарвала тыкток абсцэннай лексікай7

«Пока ты без дел». Рэктарка Гродзенскага ўніверсітэта ўзарвала тыкток абсцэннай лексікай

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава21

У Гродне можна набыць сядзібу апошняга караля Рэчы Паспалітай

У Беларусі з-за ўрагану загінулі сем чалавек

У Мінску паставяць помнік качцы, якая выгадавала птушанят на клумбе ў цэнтры горада4

Беларуска вырасціла гіганцкі агурок, які важыць два кілаграмы ФОТАФАКТ1

У Іванаўскім раёне ратавальнікі дасталі змяю з канапы1

Марзалюк: У любой школе, у тым ліку ў рускамоўнай, гісторыю Беларусі і геаграфію трэба выкладаць па-беларуску60

Чарговы хапун у Баранавічах — затрымалі адразу пяць чалавек1

Беларусы ў Варшаве ладзяць вяселле для сваіх бульдогаў. У нявесты і жаніха будзе ўсё — ад торта да касцюмаў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пока ты без дел». Рэктарка Гродзенскага ўніверсітэта ўзарвала тыкток абсцэннай лексікай7

«Пока ты без дел». Рэктарка Гродзенскага ўніверсітэта ўзарвала тыкток абсцэннай лексікай

Галоўнае
Усе навіны →