Суд у Гаазе: Прэзідэнт Косава датычны да забойства амаль 100 чалавек у 1990-я
Прэзідэнту Косава Хашыму Тачы і былому спікеру парламента Косава Кадры Веселі прад'яўленыя абвінавачванні ў злачынствах супраць чалавечнасці і ваенных злачынствах, уключаючы забойства, выкраданні людзей і катаванні.
Адпаведную заяву размясцілі на сайце Палаты і спецыялізаванай пракуратуры Косава, што знаходзіцца ў Гаазе.
У абвінаваўчым заключэнні сцвярджаецца, што Тачы, Веселі і іншыя абвінавачаныя падазраваныя нясуць крымінальную адказнасць за амаль 100 забойстваў. Злачынствы тычацца сотняў ахвяр сярод косаўскіх албанцаў, сербаў, ромаў і іншых этнічных груп і ўключаюць палітычных праціўнікаў.
Тачы і Веселі былі сярод заснавальнікаў Вызваленчай арміі Косава, у канцы 1990-х яна ваявала супраць сербскіх войскаў за незалежнасць Косава. Тачы быў палітычным кіраўніком арміі, Веселі — кіраўніком разведкі.
Каментары