Оксфардскі слоўнік англійскай мовы па выніках публічнага галасавання, у якім узялі ўдзел больш за 37 тысяч чалавек, абраў назоўнік года. Ім стала паняцце brain rot, што даслоўна азначае «засмечванне мозгу», «раскладанне мозгу», або «гніенне мозгу». Пра гэта паведамляецца 2 снежня на сайце Оксфарда.
Brain rot Оксфардскі слоўнік вызначае як «меркаванае пагаршэнне псіхічнага або інтэлектуальнага стану чалавека, якое галоўным чынам узнікае як вынік празмернага спажывання матэрыялаў (цяпер асабліва анлайн-кантэнту), якія лічацца трывіяльнымі, нязначнымі ці не патрабуюць намаганняў. Таксама нешта, што можа з вялікай верагоднасцю прывесці да такога пагаршэння».
Першае зафіксаванае выкарыстанне гэтага слова выяўлена ў 1854 годзе ў кнізе Генры Дэвіда Тора «Уолдэн, або жыццё ў лесе», у якой ён апісвае свой досвед жыцця ў натуральным асяроддзі.
Каментары