Выбары-2020165165

Заснавальнік Парка высокіх тэхналогій Валер Цапкала ідзе на выбары

Заснавальнік Парка высокіх тэхналогій Валер Цапкала ідзе на прэзідэнцкія выбары, пра гэта ён заявіў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Фота Андрэя Давыдчыка, dev.by

Чытайце таксама: «Вы б і Стыва Джобса арыштавалі»: пяць фактаў пра Валерыя Цапкалу

Цапкала піша, што ў свеце адбылася рэвалюцыя: на змену эпохі мас прыйшоў час асабістай свабоды чалавека.

«Замест прымітыўнай «вертыкалі кіравання» прыйшлі новыя метады арганізацыі дзяржавы і грамадства, заснаваныя на партнёрстве, супрацоўніцтве і гарызантальным узаемадзеянні.

Гэтая рэвалюцыя прайшла міма Беларусі. Больш за тое, звыш чвэрці стагоддзя краіна рухалася ў процілеглым кірунку. У краіне зацвярджаліся сямейныя, неафеадальныя адносіны з магчымасцю праявы розных формаў капрызнасці, бесцырымоннасці і грубасці ў адносінах да тых, хто стаіць ніжэй у сацыяльнай лесвіцы», — крытыкуе цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі Цапкала.

У выніку сфарміравалася грамадства, пазбаўленае іскраў творчасці, смеласці, адвагі, лічыць ён.

«Вынікі гэтага мы добра бачым. Эканоміка страціла канкурэнтаздольнасць, а грамадства — здольнасць да развіцця», — піша стваральнік ПВТ.

Цапкала адзначае, што пакуль свет бурна развіваўся эканамічна, Беларусь тапталася на месцы.

«Гэтае затхлае паветра і атмасфера бесперспектыўнасці дэмаралізуе людзей, забівае іх аптымізм і творчы запал», — піша ён.

Цапкала таксама апісаў катастрафічную дэмаграфічную сітуацыю ў краіне.

«Беларускае Адраджэнне, магчымасць якога яшчэ адчувалася ў сярэдзіне 90-х гадоў мінулага стагоддзя, не адбылося. Яно змянілася часамі нягоды, перыядам застою, стагнацыі, грамадскай апатыі і абыякавасці», — працягвае ён.

Самая вялікая пагроза для Беларусі — гэта неэфектыўная эканоміка, архаічная сістэма кіравання, беднасць, лічыць Цапкала.

Ён піша, што прыняў рашэнне балатавацца на пасаду прэзідэнта.

«У мяне дастаткова для гэтага і кіраўніцкага, і жыццёвага вопыту! Маючы сур'ёзныя кантакты ў палітычных і справавых колах у розных краінах свету, я змагу іх выкарыстоўваць на карысць народа Беларусі!» — піша Цапкала.

***

Валер Цапкала нарадзіўся 22 лютага 1965 года ў Гродне.

У 1991 г. скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін Міністэрства замежных спраў СССР, а ў 1992 г. — аспірантуру гэтага ж інстытута.

Быў саветнікам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII-га склікання і Выканаўчага сакратарыята Садружнасці Незалежных Дзяржаў (1993-1994 гг.).

З 8 жніўня 1994 да 20 студзеня 1997 гг. быў першым намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

24 лютага 1997 г. быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі і Мексіцы па сумяшчальніцтве, адстаўлены з гэтых пасад быў 2 красавіка 2002 г.

З 2002 да 2005 гг. працаваў памочнікам Лукашэнкі — каардынаваў аналітычную дзейнасць, не абмяжоўваючыся сферай міжнародных адносін, быў паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта ў Нацыянальным сходзе.

11 кастрычніка 2005 г. заняў пасаду кіраўніка ПВТ. 2 сакавіка 2017 года Лукашэнка звольніў яго.

Каментары165

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы17

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Выбралі самага прыгожага ката ў свеце6

Беларусы збіраюцца на матч «Легіі» з мінскім «Дынама» ў Варшаве21

Каралеўскую сядзібу Панятоўскага ў Гродне прадаюць танней за старую аднапакаёўку2

Так выглядаюць пікеты па зборы подпісаў за Лукашэнку ФОТАФАКТ20

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава7

У Кангрэс ЗША ўпершыню абралі трансгендара9

Лукашэнка: Трамп — гэта сіла17

Зяленскі расказаў пра «цудоўную» тэлефонную размову з Трампам9

Гэта што за цуды інжынерыі? Жыхары сталічнага пяціпавярховіка падзяліліся вынікамі капітальнага рамонту1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы17

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы

Галоўнае
Усе навіны →