Грамадства287287

Экс-ідэолаг Замяталін учыніў скандал у «Еўраопце», бо яго абслужылі па-беларуску

Пра выпадак распавёў Ігар Кольчанка, дырэктар піяр-агенцтва Sette.

Канфлікт паміж незадаволеным купцом і прадавачкай адбыўся ў «Еўраопце», які знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры «Галерэя» на праспекце Пераможцаў. У гэтай краме касіры па змоўчанні звяртаюцца да кліентаў па-беларуску.

Фота з фэйсбука Ігара Кольчанкі.

«Мужчына вельмі гучна пачаў абурацца і крычаць, нельга было не заўважыць. Яму не спадабалася, што прадавачка гаварыла з ім па-беларуску, — распавёў Ігар Кольчанка. — Ён пачаў крычаць на дзяўчыну: «Ды не хачу я гаварыць на вашай долбанай мове. Канстытуцыю пачытайце і адказвайце мне па-руску!»

Выявілася, што абураным купцом аказаўся Уладзімір Замяталін, былы галоўны ідэолаг краіны.

Уладзімір Замяталін.

Праўда, сам Замяталін спачатку адмовіўся каментаваць сварку з прадавачкай. «Не разумею, пра што вы кажаце. Ваша мова не беларуская, а стараруская. Хопіць мне хлусіць», — адказаў ён карэспандэнту «НН». Але пасля перазваніў сам і ўдакладніў сваю пазіцыю:

«Абслугоўваючы персанал павінен размаўляць на той мове, на якой да яго звяртаюцца. Паўсюль гэта норма. Увогуле, я не разумею, у чым шум і інтарэс. Нічога звышнатуральнага не адбылося».

Але ці адказваў ён па-беларуску, калі быў чыноўнікам? «Калі да мяне звяртаюцца па-беларуску і я разумею, што кажуць, я адказваю па-руску. Калі не разумею, то так і кажу. Але вучыць мову ў 70 гадоў не збіраюся», — кажа экс-ідэолаг.

Замяталін запэўнівае, што яму падабаецца беларуская культура, і ніякай пыхі ў яго няма. «Але ёсць праўда гісторыі», — падсумоўвае ён.

Сёлета Уладзіміру Замяталіну спаўняецца 70 гадоў. Ён родам з расійскай Тулы, скончыў Данецкае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча, пасля служыў у войску палітруком у Германіі, Дальнім Усходзе. У выніку лёс занёс Замяталіна ў Беларусь, дзе ён узначаліў прэс-службу Мінабароны. Меў званне палкоўніка.

Затым Замяталін быў прэс-сакратаром Савета Міністраў, віцэ-прэм’ерам, а таксама намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, адказным за ідэалогію. Пры часе яго кіравання ціск на беларускую культуру быў наймацнейшым.

Пры канцы кар'еры Замяталін узначальваў «Беларусьфільм», фігураваў як прадзюсар некалькіх беларуска-расійскіх фільмаў на ваенную тэматыку: «Брэсцкая крэпасць», «У чэрвені 41-га», «Снайпер: зброя адплаты». 

Чытайце таксама: Замяталін пра моўны канфлікт у краме: «Абслугоўваючы персанал павінен размаўляць на той мове, на якой да яго звяртаюцца»

«Еўраопт»: Прэтэнзіі пакупніка да касіркі не апраўданыя

Каментары287

Апазіцыя прапануе галасаваць супраць усіх, але дапускае змену тактыкі бліжэй да выбараў30

Апазіцыя прапануе галасаваць супраць усіх, але дапускае змену тактыкі бліжэй да выбараў

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Мікола Трафімчук

Пазняк пра Калеснікаву: Няма адказу на пытанне, навошта з яе ўпарта раскручваюць рэвалюцыянера і лідара124

«Узялі бутэльку віна і цыгару». Як пайшоў у адстаўку экс-міністр замежных спраў Украіны3

Праваслаўны прыход у Слоніме пакараюць за незаконна перамаляваны храм XVII стагоддзя1

«Мы не зробім ні кроку назад». У Познані закрываюць генеральнае консульства Расіі2

З-за змены клімату пачала зелянець Антарктыда ФОТЫ2

Уладальнікі ноўтбукаў Asus аказаліся пад пагрозай7

«Хто тут не быў, хай закрые рот». Польскі акцёр далучыўся да ўсхвалення лукашэнкаўскай Беларусі20

Стала вядома прычына смерці мужчыны, цела якога некалькі дзён праляжала ў прыпаркаванай машыне ў Мазыры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апазіцыя прапануе галасаваць супраць усіх, але дапускае змену тактыкі бліжэй да выбараў30

Апазіцыя прапануе галасаваць супраць усіх, але дапускае змену тактыкі бліжэй да выбараў

Галоўнае
Усе навіны →