Улада3939

57 кандыдатаў, якія будуць абраныя ў Мінгарсавет — праверце спіс пасля выбараў ПРАГНОЗ «НН»

Выбары мясцовых дэпутатаў — самыя нецікавыя для насельніцтва. Нават па афіцыйных падліках, іх ігнаруюць больш за 40% мінчукоў. Аднак назіральнікі фіксуюць іншыя лічбы яўкі — добра, калі на ўчасткі прыйдзе хаця б кожны чацвёрты жыхар сталіцы.

Тым не менш некалькі сотняў ахвотнікаў вырашылі змагацца за 57 месцаў у Мінгарсавеце. Мясцовыя выбары праводзяцца па тых жа стандартах, што і ўсе іншыя. А значыцца, іх вынікі з вялікай доляй імавернасці можна прадказаць, проста зірнуўшы на спісы кандыдатаў.

фота Сяргея Гудзіліна.

Галоўнае правіла — удзельнічае «пасада», а не асоба. Варта звяртаць увагу яшчэ на спосаб вылучэння кандыдата. Лепш, калі збор подпісаў выбарцаў будзе падмацаваны вылучэннем ад працоўнага калектыва.

Падчас парламенцкай кампаніі — 2016 «Наша Ніва» адгадала 96% кандыдатаў. Які вынік атрымаецца цяпер?

Прагноз можна будзе спраўдзіць ужо 18 лютага.

Акруга Мяркуемы пераможца Пасада Партыя
Ангарская №1 Павел Агер намеснік дырэктара Мінскага завода колавых цягачоў Камуністычная партыя
Ахоцкая №2 Ігар Русакевіч* член назіральнай рады завода «Прамбудіндустрыя»  Сацыяльна-спартыўная партыя
Шабаноўская №3 Наталля Мысліўчык* галоўны доктар 36-й паліклінікі Сацыяльна-спартыўная партыя
Аўтазаводская №4 Андрэй Заўгародні намеснік камерцыйнага дырэктара МАЗ
Васняцоўская №5 Аляксей Меляшчэня дырэктар Інстытута мяса-малочнай прамысловасці
Галадзедаўская №6 Віталь Якубаў дырэктар завода аўтамабільных прычэпаў і кузаваў «МАЗ-Купава»
Убарэвіцкая №7 Мікалай Завалей дырэктар універмага «Беларусь»
Малінінская №8 Аляксандр Рубінаў* дырэктар Мінскага холадакамбіната №2
Лошыцкая №9 Андрэй Бугроў намеснік дырэктара «Цэнтраэнергамантаж»
Пляханаўская №10 Віктар Жукоўскі* галоўны доктар Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ленінскага раёна
Ракасоўская №11 Сяргей Жукоўскі дырэктар школы №123 Камуністычная партыя
Серабранская №12 Сяргей Кулік* галоўны доктар 14-й стаматалагічнай паліклінікі
Купалаўская №13 Іван Данчанка генеральны дырэктар «Камунаркі» Аграрная партыя
Маякоўская №14 Андрэй Касцюк дырэктар «Зелёнбуда» Ленінскага раёна
Асаналіеўская №15 Яўген Касцюкоў намеснік дырэктара «Кераміна»
Курасоўшчынская №16 Павел Дашкевіч начальнік мінскага аддзялення Белчыгункі
Кастрычніцкая №17 Жанна Казачонак* галоўны доктар 11-й бальніцы
Аэрафлоцкая №18 Яўген Вайцяховіч дырэктар Мінскага завода грамадзянскай авіяцыі №407 Камуністычная партыя
Чкалаўская №19 Дзмітрый Мелікян дырэктар Нацыянальнага аэрапорта Мінск
Чыгуначная №20 Наталля Карчэўская дэкан факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва БДУКіМ
Купрыянаўская №21 Сяргей Якубіцкі дырэктар «Белдзяржстраху»
Грушаўская №22 Сяргей Хільман дырэктар «Мінскрэкламы»  Камуністычная партыя
Дзяржынская №23 Вольга Цесакова культарганізатар інтэрнатаў Студэнцкага гарадка БДУ
Ясенінская №24 Яраслаў Кузняцоў галоўны доктар 5-й паліклінікі Камуністычная партыя
Рафіеўская №25 Аляксандр Пятровіч* дырэктар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра
Голубеўская №26 Ірына Леўкавец дырэктар гімназіі №61
Праўдзінская №27 Аляксандр Набздораў* дырэктар «Галантэі»
Слабадская №28 Павел Бачарнікаў дырэктар «Віпойнт»
Адоеўская №29 Юрый Круглік дырэктар школы №56 Камуністычная партыя
Сухараўская №30 Святлана Цабкала* галоўны доктар 10-й паліклінікі
Краснаборская №31 Вольга Рунец дырэктар Мінскага дзяржаўнага каледжа тэхналогіі і дызайна лёгкай прамысловасці Камуністычная партыя
Заходняя №32 Алена Свірыд дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Фрунзенскага раёна Аграрная партыя
Матусевіцкая №33 Васіль Панасюк* старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў
Кунцаўшчынская №34 Ірына Дрозд дырэктар школы №41
Каменнагорская №35 Аляксандр Хіжняк дырэктар БелНІІП горадабудаўніцтва Партыя працы і справядлівасці
Масюкоўшчынская №36 Андрэй Шэршань дырэктар мінскага «Энергазбыту»
Жудроўская №37 Ігар Кушнярэвіч дырэктар «Мінскзялёнбуда»
Кальварыйская №38 Алеся Громава намесніца дырэктара «Рэмаўтадора» Фрунзенскага раёна
Вяснянская №39 Георгій Кушняроў дырэктар гімназіі №16
Заслаўская №40 Уладзімір Хейфец дырэктар «Галерэя Канцэпт»
Старавіленская №41 Алена Абдольванд намеснік галоўнага доктара 4-й паліклінікі
Новавіленская №42 Ала Марцішэвіч* галоўны доктар 16-й паліклінікі
Мірашнічэнкаўская №43 Вольга Смірнова* дырэктар гімназіі №6
Лагойская №44 Уладзімір Усціновіч загадчык гаспадаркі групы тылавога забеспячэння ГАМ УУС адміністрацыі Савецкага раёна
Багдановіцкая №45 Аляксандр Бахановіч прарэктар БНТУ
Куйбышаўская №46 Наталля Сляпян* дырэктар школы №53
Машэраўская №47 Аксана Бясько дырэктар Мінскага дзяржаўнага фінансава-эканамічнага каледжа Партыя працы і справядлівасці
Акадэмічная №48 Сяргей Казлоў* дырэктар САК «Алімпійскі» Сацыяльна-спартыўная партыя
Каліноўская №49 Уладзімір Краўчонак* галоўны доктар 12-й стаматалагічнай паліклінікі
Карбышаўскія №50 Лілія Мінько дырэктар гімназіі №2
Уруцкая №51 Марына Немер загадчыца «Санаторны яслі-сад №498»
Усходняя №52 Іна Ясінская дырэктар ЖЭУ №1 Першамайскага раёна
Шугаеўская №53 Ірына Зубрыцкая дырэктар школы №45
Валгаградская №54 Вячаслаў Кузняцоў* намеснік дырэктара Мінскага механічнага завода Партыя працы і справядлівасці
Мендзялееўская №55 Сяргей Смольскі дырэктар «Постгандлю»
Першамайская №56 Таццяна Янушкевіч прарэктар Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі
Трактаразаводская №57 Алег Аўруцін дырэктар «Мінскводаканала»

*зорачкамі пазначаныя дзейныя дэпутаты

Самая цікавая акруга знаходзіцца ў Малінаўцы — Слабадская №28. Патэнцыйная ўладная пераможца тут зняла сваю кандыдатуру. Сярод «непалітычных» застаўся Павел Бачарнікаў, дырэктар кампаніі «ВІП-1», якая займаецца сістэмамі бяспекі. А таксама прадстаўніца «Гавары праўду» Ала Толкач і Юрась Меляшкевіч ад БНФ. Іншыя кандыдаты — слесар-камуніст і прадстаўніца ЛДП. Цалкам магчыма, што менавіта па гэтай акрузе будзе «прызначаны» апазіцыянер.

Падобная сістэма прымянялася ў 2016 годзе падчас парламенцкіх выбараў — тады праўладная кандыдатка знялася з акругі цяперашняй старшыні Таварыства беларускай мовы Алены Анісім.

Ёсць яшчэ некалькі акруг, дзе ёсць два фаварыты, супастаўныя па сваіх пасадах. Асабліва вялікая іх канцэнтрацыя ў Ленінскім раёне.

Каментары39

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд1

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр былы рэгіянальны начальнік КДБ Іван Корж12

У Хойніцкім раёне воўк напаў на вартаўніка, а потым на міліцыянераў, якія прыехалі на выклік1

Арыштавалі маёмасць уласніка кампаніі па вырабу надмагілляў. Ён падмануў сотні беларусаў на мільёны рублёў

У доме на праспекце Незалежнасці знайшлі таемны пакой1

Наступствы ДТЗ у Лідскім раёне з чатырма загінулымі: кіроўцу затрымалі

Скандал у каралеўскай сям'і Нарвегіі: сына прынцэсы абвінавачваюць у сэксуальным гвалце7

Украінцы выбілі расіян ад Купянска6

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру18

«Відаць, я добра шыфравалася, што за мной прыйшлі толькі ў 2023 годзе». Мінчанка расказала пра арышт і ўцёкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд1

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Галоўнае
Усе навіны →