Свет1414

Расія: Кампрамат на Удальцова збіраў беларускі КДБ

Палітык пад падпіскай аб нявыездзе, на яго заведзеная крымінальная справа.

Пасля допыту ў Следчым камітэце Сяргей Удальцоў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе.

* * *

Лідар «Левага фронту», адзін з арганізатараў антыпуцінскіх пратэстаў, Сяргей Удальцоў затрыманы па крымінальнай справе аб падрыхтоўцы да арганізацыі масавых беспарадкаў, гаворыцца ў мікраблогу апазіцыянера ў Twitter.

«Сяргей даслаў SMS: «Трымайцеся, ганіце хвалю максімальна. Мяне зачыняюць», — паведамляецца ў мікраблогу Удальцова.

Раніцай супрацоўнікі Следчага камітэта Расіі вывелі яго з дому і павезлі яго на допыт. Пазней быў затрыманы памочнік Удальцова Канстанцін Лебедзеў.

Падставай для крымінальнай справы стала праграма НТВ «Анатомія пратэсту-2», у якой сцвярджалася, што апазіцыя рыхтуе захоп улады на замежныя грошы, піша Бі-Бі-Сі.

Расійскія «Известия» сёння напісалі са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка СКР Уладзіміра Маркіна, што кампрамат на Удальцова збіраў беларускі КДБ,

паведамляе Радыё Свабода.

На думку следства, у адным з сюжэтаў паказана, як Удальцоў, яго памочнік Канстанцін Лебедзеў і памочнік дэпутата Дзярждумы Ільлі Панамарова Леанід Развазжаеў сустракаліся ў Мінску з грузінскімі палітыкамі і абмяркоўвалі з імі розныя акцыі, у тым ліку і тэракты.

– Устаноўлена, што голас, у тым ліку існуючы ў сюжэтах, знятых схаванай камерай відэаназірання ў фільме «Анатомія пратэсту-2», належыць Удальцову, а сустрэча, фрагменты якой паказаныя ў фільме, адбывалася ў другой палове чэрвеня 2012 года ў жылым памяшканні ў Мінску, – заявіў Маркін.

Паводле артыкула 212 КК Удальцову і іншым фігурантам гэтай справы пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Калі сьледству ўдасца даказаць іх дачыненне да падрыхтоўкі тэрактаў, гэта можа скончыцца для іх нават пажыццёвым тэрмінам.

Каментары14

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →