Спорт66

Беларускія баскетбалісткі выйшлі на Еўра!

Беларусь — Украіна — 68:60.

Цягам месяца наша каманда згуляла восем матчаў у адборачнай групе. Супернікі былі не тое, каб вельмі грозныя, але здольныя папіць крыві — Венгрыя, Ізраіль, Партугалія, Украіна.

Каго не дабралі, дык гэта Алену Леўчанку, якая аддала перавагу жаночай НБА, а не зборнай. Плюс Наталля Марчанка вырашыла развітацца з кар’ерай гульца. Вельмі недарэчнай была яшчэ эпідэмія траўмаў. Каманда пазбавілася многіх лідараў.

Таму той жа Настассі Верамеенкі часам прыходзілася праводзіць на пляцоўцы больш за 35 хвілін.

Цыкл каманда пачала з новым настаўнікам — літоўцам Рымантасам Грыгасам. Ён замяніў Анатоля Буяльскага, які прыводзіў нашу зборную да «бронзы» на Еўра і чацвёртага месца на чэмпіянаце свету.

У гэтым адборы ўсе хатнія гульні беларускі выйгралі. А вось на выездзе двойчы саступілі — венгеркам і ізраільцянкам. Асабліва крыўдным было другое паражэння, усяго два пункты. Тым больш, што шанцаў для перамогі было больш чым дастаткова.

Вырашальнай для нашых стала хатняя гульня з Украінай, якая таксама працягвала змагацца за запаветную пуцёўку.

У прынцыпе, нашы дзяўчаты кантралявалі ход паядынка, хаця ў трэцяй чвэрці крыху давялося пахвалявацца. Занадта сумбурнай яна атрымалася ў выканананні нашай каманды.

Выніковы лік — 68:60. Беларусь перамагла. Самымі выніковымі былі Верамеенка — 20 пунктаў, Ануфрыенка — 16.

Такім чынам нашы баскетбалісткі выйшлі на Еўра-2012, што пройдзе налета ў Францыі.

Жаночая баскетбольная зборная — самая паспяховая беларуская каманда ў гульнявых відах спорту.

Каментары6

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →